Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр стваральнік Чалавека-павука і Жалезнага чалавека

Стэн Лі
Стэн Лі

Амэрыканскі пісьменьнік, сцэнарыст, рэдактар і выдавец Стэн Лі памёр ва ўзросьце 95 гадоў. У супрацоўніцтве з шэрагам мастакоў ён стварыў, сярод іншага, такіх супэргерояў як Чалавек-павук, Тор і Жалезны чалавек.

Як паведамляе выданьне The Hollywood Reporter, Стэн Лі памёр раніцай 12 лістапада у мэдычным цэнтры ў Лос-Анджэлесе.

Стэн Лі стварыў Marvel Comics ў 1961 годзе разам з Джэкам Кірбі. У 2016 годзе Стэн Лі практычна цалкам страціў зрок і ўжо ня мог чытаць і пісаць.

XS
SM
MD
LG