Дакумэнтальны фільм «У промнях сонца» здымаўся ў Паўночнай Карэі і распавядае пра васьмігадовую дзяўчынку, якая жыве ў Пхэньяне і якая мае ўступіць у дзіцячы саюз у дзяржаўнае сьвята Дзень Сонца.
Адзін з галоўных італьянскіх рэжысэраў і драматургаў Бэрнарда Бэрталючы памёр на 78-м годзе жыцьця ў Рыме пасьля працяглай хваробы, паведамляе італьянская газэта La Repubblica.
Музычны партал TuzinFM.by разам з Letapis.by склаў cьпіс песень, «безь якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку».
Пераможцам дзіцячай «Эўравізіі-2018» стала Польшча, перадае БЕЛТА. Фінальнае шоу дзіцячай «Эўравізіі-2018» прайшло сёньня ў «Менск-Арэне».
Напярэдадні ўгодкаў жыхары Віцебску і Воршы ўсклалі кветкі да помнікаў славутаму пісьменьніку-земляку і зладзілі грамадзкія чытаньні ягоных вершаў. У Воршы, на малой радзіме Ўладзімера Караткевіча, зьявілася й першая беларускамоўная шыльда на вуліцы, якая носіць ягонае імя.
Беларусь заняла першае месца на штогадовым конкурсе нацыянальных строяў, які прайшоў у Пэкіне, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.
На вуліцы Сухой у Менску, насупраць Гістарычнай майстэрні, камунальныя службы закранулі ўскраек старых габрэйскіх могілак і раскапалі мацэвы — надмагільныя камяні.
У Чарнобыльскай зоне адкрылі digital-скульптуру ARTEFACT, якая нагадвае атмасфэру начнога клюбу.
Аналягаў ёй на тэрыторыі Старажытнай Русі няма.
Фільм «Сума» («Summa») рэжысэра Андрэя Куцілы прызнаны найлепшай сярэднемэтражнай стужкай на адным з найпрэстыжнейшых у Эўропе фэстываляў дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме. Там жа адбылася яго ўсясьветная прэм’ера. Дагэтуль нікому зь беларусаў такая вяршыня яшчэ не скаралася.
Праект «Беларускія ўікэнды» 23 лістапада запусьціў у пракат мультфільм «Неверагодны містэр Фокс».
Двое навукоўцаў — Бэнэдыкт Савой з Францыі і Фэльвінэ Сара з Сэнэгалу — у новай навуковай працы рэкамэндуюць назаўжды вярнуць творы мастацтва, вывезеныя з Афрыкі ў Францыю.
23 лістапада на Кальварыйскіх могілках у Менску ўрачыстае адкрылі помнік на магіле народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
«Кароль Даніла» — другі поўнамэтражны мастацкі фільм украінскага рэжысэра Тараса Хіміча. Гэта гістарычны баявік пра тое, як кароль Даніла Галіцкі разам з братам Васілём наступаюць на замак тайнага ордэна, а таксама пра зьнішчэньне Кіева ханам Батыем, галіцкіх баяраў і здраду.
Банкаўскі сэктар падтрымлівае грашамі сьвята «Александрыя зьбірае сяброў» ужо ня першы год.
Скончылася праверка па заяве аб паклёпе на горадзенскага журналіста і музыканта Алеся Дзянісава, а таксама ягонага калегу Аляксея Кайрыса. Крымінальную справу, якая ім тэарэтычна пагражала, так і не завялі.
Пізанская вежа зьменшыла вугал нахілу на чатыры сантымэтры за апошнія 20 гадоў. Пра гэта паведамілі спэцыялісты з італьянскага Ўнівэрсытэту Пізы. Паводле навукоўцаў, будынак быццам бы «памаладзеў» на два стагодзьдзі.
Міжнародны дзіцячы конкурс песьні «Эўравізія-2018» пройдзе 25 лістапада ў Менску. Пра значнасьць падзеі для краіны сьведчыць той факт, што Аляксандар Лукашэнка асабіста прыняў юных выканаўцаў у Палацы Незалежнасьці.
Прэмія Honorary Central European («Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Эўропы») уручаецца за ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці.
21 лістапада ў Інстытуце Гётэ філёзаф і навукоўца Вольга Шпарага прэзэнтавала новую кнігу «Супольнасьць-пасьля-Галакосту». Свабода заканспэктавала сустрэчу ў пяці цытатах.
«Сума» («Summa») рэжысэра Андрэя Куцілы прызнана найлепшай сярэднемэтражнай стужкай на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме. Там жа адбылася яе сусьветная прэм’ера. Аўтарка ідэі і сцэнару — мастацтвазнаўца Тацяна Бембель.
Сьпіс усясьветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны можа папоўніцца беларускім адрасам.
Партал «Тузін Гітоў» абвясьціў лонг-ліст з 25 намінантаў конкурсу «Засьпявай-5». Удзельнікам конкурсу прапанавалі напісаць песьню на верш аднаго зь ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
У Мураванай Ашмянцы на самай мяжы Беларусі зь Літвой стаіць на ўзвышшы самотная руіна ХVI стагодзьдзя — спадчынны маёнтак вялікага літоўскага маршалка, ваяводы Крыштафа Мікалая (Хрыстафора Манвіда) Дарагастайскага (1562-1615).
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка. Чатырнаццатая частка.
Брытанская газэта The Times ацаніла расейскі мультыплікацыйны сэрыял «Маша і мядзьведзь» як прапаганду Пуціна і прыклад «мяккай сілы». Ці ёсьць чаго баяцца беларусам?
У Вільні памёр тэатральны рэжысэр Эймунтас Някрошус. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» ягоны блізкі сваяк Арвідас Някрошус. Яму было 65 гадоў.
Адбыўся сход ініцыятыўнай групы ў справе стварэньня арганізацыйнага камітэту ўсталяваньня помніка беларусам – Праведнікам народаў сьвету, якія ратавалі габрэяў падчас Галакосту.
Арганізатары бясплатнага канцэрту з удзелам Лявона Вольскага да гадавіны Слуцкага паўстаньня пачалі зьбіраць грошы.
20 фактаў пра Яўгенію Янішчыц
Швэдзкая акадэмія пасьля кансультацыяў з Нобэлеўскім фондам стварыла новы камітэт для прысуджэньня прэміяў па літаратуры ў 2019 і 2020 гадах.
На выданьне кнігі «(Не)расстраляныя» на плятформе Ulej.by сабралі 25 715 рублёў, 39% ад гэтай сумы ўнесьлі ўдзельнікі праекту.
Аўтар скульптурнай групы «Менскі гарадавы» Аляксандар Дранец сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён ня супраць, каб да гарадавога датыкаліся
Праца над унікальным чатырохтамовым выданьнем доўжылася больш за 10 гадоў.
Гэта будзе першы канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, які афіцыйна пройдзе ў Доме культуры Слуцку.
Мы пагаварылі з заснавальніцай выдавецтва Le Ver à soie Віржыні Шыманец пра ўспрыманьне Беларусі ў Францыі, пра выдавецкую сытуацыю ў краіне, пра пераклады зь «неістотных» моваў.
У выдавецтве «Логвінаў» выходзіць раман сучаснага польскага пісьменьніка Ігната Карповіча «Сонька». У ім празь лёс галоўнай гераіні паказаныя трагічныя падзеі на тэрыторыі Беласточчыны на пачатку 40-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Беларусы тым часам прапануюць выбачацца перад помнікамі Купалу (за тое, што не размаўляюць па-беларуску) і Быкаву (за тое, што такога помніка ў Менску няма).
Менскі гарвыканкам выдзеліў на рэстаўрацыю пастамэнта помніка Міхаілу Калініну 115 тысяч рублёў. Тэндэр на рэканструкцыю помніка выйграла ТДА «Рэнвітан» — уладальнік шыкоўнай рэстарацыі «Ўрарту» і замоўца будаўніцтва кавярні ў Севастопальскім парку ў Менску.
Некаторыя лічаць, што існуе «духоўная блізкасьць» паміж індыйцамі і беларусамі. Ці так яно насамрэч? Тэму разьвівае Ян Максімюк.
Лявон Вольскі зьвярнуўся па фінансавую падтрымку да сваіх прыхільнікаў.
У менскім культурным цэнтры «Корпус» адкрыўся фэстываль ХJAZZ, прыдуманы вядомым нямецкім кампазытарам, трубачом і піяністам Сэбастыянам Студніцкім.
Ім стаў прыметнік «таксычны».
Магілёў — адзіны абласны цэнтар краіны, у якім не паказваюць фільм «Багемная рапсодыя». Каб пабачыць стужку пра культавы рок-гурт Queen, гледачы едуць у гарады суседніх абласьцей і нават у Менск. Свабода даведалася, у чым прычына.
14 лістапада ўсе сябры Дзяржаўнай камісіі падпісалі акт аб прыёмцы мэмарыяльнага знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя». Падпісаньне адбылося ў Курапатах пасьля агляду самога знаку.
15 лістапада будзе бясплатна паказаны фільм пра справу ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, зьняволенага ў Расеі.
17 лістапада гурт «Крама» запрашае на вялікі канцэрт. Існуе верагоднасьць, што ён можа стаць апошнім для аднаго з найстарэйшых і аўтарытэтных рок-гуртоў у гісторыі незалежнай Беларусі?
«Рыбкі за шклом» — дэбютны відэакліп выканаўцы Алёна Алёна. Яна апублікавала яго ў ютубе ў сярэдзіне кастрычніка, і цяпер яго паглядзелі больш за паўмільёна раз. Другі трэк — «Галовы» — апублікаваны напярэдадні, і пакуль у яго толькі 47 тысяч праглядаў.
Беларуская ўніяцкая царква ў Лёндане намінаваная на архітэктурную прэмію Mies van der Rohe Award 2019. Яе называюць галоўнай галоўнай прэміяй ЭЗ у галіне архітэктуры. Галоўны прыз складае € 60 000.
У Музэі-сядзібе Дзяржавіна ў Санкт-Пецярбургу 15 лістапада адчыняецца выстава, прысьвечаная сувязям Янкі Купалы з гэтым горадам і рускай літаратурай.
Загрузіць яшчэ