Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозаўцы дазволілі ўсталяваць помнік заснавальніку гораду гутнікаў


Праект помніка Юліюсу Столе ў Бярозаўцы
Праект помніка Юліюсу Столе ў Бярозаўцы

Міністэрства культуры Беларусі ўхваліла ўсталяваньне ў Бярозаўцы помніка заснавальніку шклозаводу «Нёман» Юліюсу Столе, паведамляе рух «За свабоду».

Год таму пэнсіянэр Сяргей Скобля сабраў некалькі дзясяткаў подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з просьбай усталяваць помнік побач з домам, дзе жыў заснавальнік гораду (той дом захаваўся).

Цяпер намесьніца міністра культуры Ірына Дрыга паведаміла, што «з улікам значэньня» асобы Столе варта правесьці конкурс эскізных праектаў помніка, у журы ўключыць прадстаўнікоў Рэспубліканскай мастацка-экспэртнай рады па манумэнтальным мастацтве.

На ўсталяваньне помніка актывісты хочуць сабраць 40 тысяч рублёў — збор абвешчаны на інтэрнэт-плятформе Talaka.by.

У Бярозаўцы жывуць крыху больш за 10 тысяч чалавек. Пачатак паселішчу паклала першая гута (шклозавод), збудаваная ў 1898 годзе Юліюсам Столе. Ад 1900 году завод носіць назву «Нёман». Пры гуце зьявіліся і першыя жылыя будынкі. Магіла Юліюса Столе таксама ў Бярозаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG