Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ноч» Віктара Марціновіча выклалі для бясплатнага спампоўваньня


Чарга па «Ноч» Марціновіча ў Менску, архіўнае фота
Чарга па «Ноч» Марціновіча ў Менску, архіўнае фота

Беларускі пісьменьнік Віктар Марціновіч выклаў электронную вэрсію сваёй новай кнігі «Ноч» для бясплатнага спампоўваньня на сайце 34mag.net.

Спампаваць кнігу можна ў фарматах PDF, EPUB, MOBI і FB2. Таксама ў кнігарнях можна знайсьці папяровую вэрсію «Ночы» — у чарзе па кнігу з аўтографам аўтара ў Менску стаялі па паўтары гадзіны.

«Ноч» — ужо шосты раман Марціновіча, папярэднія таксама выдаваліся і ў папяровых, і ў электронных вэрсіях. На чатырох сотнях старонак новага раману расказваецца пра фантастычны сьвет, у якім над Беларусьсю вечная ноч і вечны лістапад, а замест грошай — батарэйкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG