Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Букераўскую прэмію атрымала пісьменьніца з Паўночнай Ірляндыі


Букераўскую прэмію па літаратуры 2018 году атрымала пісьменьніца з Паўночнай Ірляндыі (Вялікая Брытанія) Анна Бэрнс. Журы прысудзіла ёй узнагароду і 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых за кнігу «Milkman» («Малочнік») пра раман маладой дзяўчыны з жанатым мужчынам у пэрыяд канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі.

​«Гэта гісторыя жорсткасьці, сэксуальнага замаху і супраціву, напоўненая гарманічным гумарам», — пракамэнтаваў раман «Малочнік» старшыня журы Квамэ Энтані Апія.

На сайце Букераўскай прэміі гаворыцца, што з атрыманьнем узнагароды аўтар можа «разьлічваць на міжнароднае прызнаньне, а таксама значнае павелічэньне продажу кніг».

Сёлета пераможцу выбіралі сярод шасьцярых, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс. Усяго на прэмію прэтэндавала больш за 170 аўтараў кніг.

Букераўская прэмія — прэстыжная літаратурная ўзнагарода, якая штогод уручаецца ў Вялікай Брытаніі. Прэмія заснаваная ў 1968 годзе. Яе памер — 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Прысуджэньне Букераўскай прэміі адбываецца з 1969 году. Спачатку прэмія прысуджалася аўтарам за раманы, напісаныя на ангельскай мове, і была даступная толькі для аўтараў зь Вялікай Брытаніі, Ірляндыі і краінаў Брытанскай садружнасьці. Пазьней, у 2004 годзе, была заснаваная міжнародная Букераўская прэмія, якая ўручаецца за раманы, перакладзеныя на ангельскую.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG