Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч сустрэўся ў Парыжы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары 


Старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч
Старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч

Старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся ў Парыжы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Чыноўнік бярэ ўдзел ва ўрачыстых захадах з нагоды юбілею заканчэньня Першай сусьветнай вайны.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на амбасаду Беларусі, на сустрэчы прысутнічалі ганаровыя консулы ў францускіх гарадах Бардо, Біярыцы, Ліёне і Марсэлі.

Кіраўнік верхняй палаты Нацыянальнага сходу адзначыў актывізацыю дыяспары ў Францыі за апошнія гады і падкрэсьліў, што дзейнасьць суайчыньнікаў не застаецца па-за ўвагай кіраўніцтва краіны. Прыкладам гэтаму — дзяржаўныя ўзнагароды сямі беларусам, якія жывуць у Францыі.

Падчас сустрэчы дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух прэзэнтавала новую кнігу «Беларускія скарбы UNESCO». Выданьне падрыхтавана на беларускай, расейскай, ангельскай і францускай мовах і расказвае пра беларускія аб’екты, уключаныя ў сьпіс Усясьветнай спадчыны UNESCO.

10 лістапада ў будынку амбасады пачала працаваць выстава «Беларусь. Рэлігія. Талерантнасьць», падрыхтаваная пастаянным прадстаўнiцтвам краіны пры UNESCO сумесна з Нацыянальным гістарычным музэем Беларусі. Ганаровы патранат над праектам прыняў міністар замежных справаў, старшыня Нацыянальнай камісіі ў справах UNESCO​ Ўладзімер Макей.

У рамках экспазыцыі таксама прайшоў вэрнісаж твораў беларускіх мастакоў, якія жывуць у Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG