Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Telegram зьявіліся стыкеры са Скарынам і Купалам ад «Арт-сядзібы»


Купала падкрэсьлівае, што ён ня Колас. Самаго Коласа няма, але стыкер зь ім яшчэ абяцаюць зрабіць.

Незалежная беларуская культурніцкая пляцоўка «Арт-сядзіба» апублікавала «пісьменьніцкую» калекцыю стыкераў для мэсэнджэра Telegram — набор зь сямі карцінак, якія можна адсылаць замест смайлікаў.

У калекцыі выявы Максіма Багдановіча, Францішака Багушэвіча, Уладзімера Караткевіча, Генадзя Бураўкіна, Янкі Купалы і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама першадрукара Францішака Скарыны.

Кожная выява з гумарыстычным подпісам. Напрыклад, Купала заяўляе: «Я ня Колас» (іх сапраўды блытаюць). Самаго Якуба Коласа на выявах калекцыі няма, але «Арт-сядзіба» абяцае дапоўніць калекцыю (і Колас ня будзе казаць «Я не Купала»).

«Птушыныя» стыкеры Свабоды ў Telegram >>
«Княжыя» стыкеры Свабоды ў Telegram >>
«Княжыя» стыкеры Свабоды для iMessage >>
Стыкеры «Свабоду ўсім» у Telegram >>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG