Беларускі МЗС паведаміў, што зь літоўскім бокам абмяркоўваюцца магчымасьці сумеснай працы для больш дакладнай ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
«Мы так прагнем чысьціні, што прыбіраем нават памяць пра сябе».
Намесьнік дырэктара ў навуковай працы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза заявіў, што Беларусь праяўляе інтарэс да парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага, знойдзеных у Вільні.
Дакумэнталіст Тукі Енкель расказвае, на чым трымаецца рэжым Нікаляса Мадура, пра тры мільёны эмігрантаў, пра ролю Расеі і пра тое, чаму ўладам важна ствараць «паралельную праўду».
Нямецкі гурт Rammstein выпусьціў першы за 7 гадоў музычны кліп. Відэа зьнятае на песьню «Deutschland» з анансаванага на травень альбому. Трэйлер кліпу выклікаў рэзкую крытыку ў Нямеччыне за эксплюатацыю тэмы Галакосту.
Ва Украіне на міжнародным фэстывалі праваабарончага дакумэнтальнага кіно Docudays адбыўся спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Трэнэр. Гульня ў цемры», які зьняла беларуская рэжысэрка, 30-гадовая Вольга Абрамчык.
Нацыянальны гістарычны музэй у Менску адкрыў 27 сакавіка выставу «1919. Беларуская! Рэспубліка», прысьвечаную 100-годзьдзю абвяшчэньня ССРБ і 95-годзьдзю пачатку так званай беларусізацыі
Ці могуць музыкі граць на пешаходных вуліцах у Менску? З гэтым пытаньнем разьбіралася Свабода.
Ціхан Чарнякевіч — адзін з самых актыўных і цікавых беларускіх крытыкаў маладога пакаленьня. Як звычайна, поўная «Гутарка зь Янам» — у падкасьце. А ніжэй — толькі некаторыя кветачкі...
У межах кампаніі «Беларускамоўныя», прымеркаванай да перапісу насельніцтва, «Арт Сядзіба» абяцае выдаць кнігу-дапаможнік для тых, хто пераходзіць на беларускую. Сродкі на праект возьмуць з краўдфандынг-кампаніі.
330 гадоў таму, 30 сакавіка 1689 году на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суду Рэчы Паспалітай Казімер Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Беларуская мова стала толькі 15-й у сьпісе моваў OK.ru, зьявілася там на 11 гадоў пазьней, чым «УКантакце».
Ад дзіцячых чытанак да філязофскіх лекцыяў: 4-7 красавіка ў Менску пройдзе другі фэстываль інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова».
У Менску 29 сакавіка назавуць пераможцаў конкурсу «Засьпявай», які ладзіць музычны партал Tuzinfm.by супольна з фондам «Вяртаньне».
27 сакавіка 1909 году нарадзіўся паэт Валеры Маракоў. Ён праславіўся як творца яшчэ непаўналетнім. Свабода сабрала 20 цікавых фактаў пра Валерыя Маракова
Першыя госьці клюбу ў новым сэзоне — папулярныя беларускія пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Свабода вяла жывую трансьляцыю і сабрала самыя цікавыя цытаты з інтэлектуальнага двубою.
Увечары 26 сакавіка ў менскай рэстарацыі «Грай» прайшла цырымонія ўручэньня літаратурнай прэміі «Дэбют».
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага з траўня пачынаецца капітальны рамонт.
Наступныя прэм’еры Купалаўскага тэатру — «Шляхціц Завальня» і «Кароль Лір» у перакладзе Юркі Гаўрука, былога вязьня сталінскіх лягераў.
Прыводзім дзевяць фрагмэнтаў зь беларускай літаратуры, у якіх аўтары пастараліся абазначыць сваё бачаньне эратычнай тэмы.
«Наперадзе другія Эўрапейскія гульні, на якія прыедуць госьці з многіх краін, у якіх ёсьць такая традыцыя. Што мы ім хочам паказаць? Пустую вуліцу з гранітнай пліткай і 623 слупкі?»
Сьвяткаваньне 23 і 24 сакавіка, спроба сьвяткаваньня і хапун 25-га. Што было, з фота і відэа.
Двух менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі з вокнаў кватэраў у цэнтры Менску, папрасілі іх зьняць. Яны зьнялі.
Да такой формы сьвяткаваньня заклікалі арганізатары канцэртаў #БНР100 у Менску і #БНР101 у Горадні — каманда на чале з Паўлам Белавусам, Антонам Матолькам і Эдуардам Пальчысам.
Увечары 25 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі мінімум 12 чалавек чалавек. Цягам дня ў цэнтры гораду стаялі аўтазакі, вуліцы патрулявалі сілавікі.
На сьвята Дня волі беларусы ў Празе, як заўсёды, ускладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі ды іншых дзеячаў — у тым ліку да магілы Міколы Вяршыніна.
25 сакавіка Лявон Вольскі зь сябрамі «хацеў бы прайсьціся» па Менску, па вуліцах Рэвалюцыйнай і Камсамольскай.
Просяць не называць Кіеўскі сквэр «нягоднай пляцоўкай».
Цягам 25 сакавіка ў цэнтры Менску стаяць аўтазакі, вуліцы патрулююць супрацоўнікі міліцыі.
У Слонімскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет паступілі калектыўныя звароты грамадзянаў аб перайменаваньні плошчы Леніна.
Помнік заснавальніку гораду гетману Канстанціну Астроскаму плянуюць паставіць у Дзятлаве ў 2020 годзе, паведамілі БелТА ва ўпраўленьні культуры Горадзенскага аблвыканкаму.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведаміў у фэйсбуку, што памёр перакладчык беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і ўкраінскай на беларускую Валер Стралко. Яму было 80 гадоў.
Зорка папулярнага расейскага тэлешоў «Comedy Club» Андрэй Скараход разьмясьціў у Інстаграме віншаваньне з Днём Волі.
У Кіеўскім сквэры Менску 24 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю сьвяточнага канцэрту.
Горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю, якая пачнецца а 13-й гадзіне.
У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Мангэтане.
Якія вынікі сьвяткаваньня Дня волі-2019 у Горадні? Ці вярнулася ўлады ў 90-я ў сваім стаўленьні да БНР? Чаму незалежнае грамадзтва ізноў ня здолела дамовіцца? Як выглядаў Дзень волі −2019 у сацыяльных сетках?
23 сакавіка ў Горадні адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посьцілі ў Instagram удзельнікі сьвяткаваньня.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка праходзіць сьвяткаваньне Дня Волі. Акцыю дазволілі мясцовыя ўлады.
Калі «Звязда» выходзіла з «Пагоняй» замест зоркі? Хто ўжываў Дзень Волі ў іміджавай рэкляме? Калі «камсамольцы» хадзілі на Чарнобыльскі шлях? Бонусам: Пазьняк пра эротыку, Саладуха пра 80-я, «Знамя юности» пра пэйджэры.
Летась у сьнежні «Арт Сядзіба» абвясьціла краўдфандынг на сьвяткаваньне Дня Волі -— 2019. 19 сакавіка арганізатары кампаніі #БНР101 заявілі, што асноўная акцыя пройдзе ў Горадні 23 сакавіка. Свабода паглядзела, колькі грошай на гэта сабралі.
23 сакавіка ў Калоскім парку адбудзецца канцэрт да Дня Волі, акцыя ўзгодненая з гарадзкімі ўладамі. За дзень да падзеі арганізатары пачалі ўсталёўваць сцэну і агароджу.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
Беларускі гурт Nizkiz адкрые канцэрт на Дзень Волі ў Горадні 23 сакавіка. Выступ музыкаў пачнецца а 13:00.
22 сакавіка ў Менску ў галерэі tut.by адбылося ўручэньне літаратурнай прэміі «Празрысты ЭОЛ», якую заснаваў віртуальны часопіс «ЛітРАЖ» пры падтрымцы шэрагу беларускіх пісьменьнікаў.
Менгарвыканкам адмовіўся ўсталяваць раней узгодненую мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Бел-чырвона-белыя сьцягі і дзіцячыя вазкі — можна, тэрмасы і «абразьлівыя транспаранты» — нельга.
101-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца канцэртамі і культурніцкімі імпрэзамі, акцыяў пратэсту не заплянавана.
Загрузіць яшчэ