У гады Першай усясьветнай вайны — зь ліпеня па верасень 1916-га — Шарль дэ Голь знаходзіўся ў нямецкім лягеры для ваеннапалонных на тэрыторыі сучаснага Шчучына.
У Вільні выйшла кніга Сабіны Брыло Tiras Biblio. Грошы на яе выданьне сабралі праз фэйсбук менш як за гадзіну.
Вядомы савецкі і расейскі актор Уладзімір Этуш памёр у Маскве на 97 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе сайта часопіса «Тэатрал».
«Праз тэхнічныя прычыны» — паведамляюць у Silver Screen. «Не пасьпелі пераагучыць па-беларуску» — пішуць у тэлеграм-каналах
Якое пасланьне новых мэдыя? Ці замыкаюць нас сацыяльныя сеткі ў «бурбалцы» людзей, якіх мы хочам чуць? Няма бога акрамя кліку — ці гэта крэда сучаснай журналістыкі?
Беларускамоўная песьня не прайшла. Выбар у журы быў зь беларусаў, швэда і нігерыйца. Пераможцу выбралі без удзелу слухачоў.
Сёньня я прапаную вам размову з чалавекам, які глядзіць на кнігавыданьне ў Беларусі як на бізнэс, які корміць яго і ягоную сям’ю.
Сяргей Абламейка у траўні 2018 году абараніў на гістарычным факультэце Беластоцкага ўнівэрсытэту доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітыка савецкіх уладаў адносна Старога гораду ў Менску ў 1920-50-я гады».
Прэзэнтавалі афіцыйны набор стыкераў у Telegram, прысьвечаны новаму альбому Лявона Вольскага «Гравітацыя».
Старшынёй Саюзу кампазытараў Беларусі на пазачарговым зьезьдзе 2 сакавіка стала 53-гадовая кампазытарка і выкладчыца Алена Атрашкевіч. Прапануем вам 10 найбольш найбольш цікавых фактаў пра першую жанчыну на чале Саюзу кампазытараў Беларусі.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Радыё Свабода пра чарговае паседжаньне свайго «Інтэлектульнага клюбу».
Кажуць, многія блытаюць «Арт-сядзібу» з Symbal.by і думаюць, што «ў нас жа ёсьць грошы». Але «сядзіба» і крама — толькі «сябры і калегі», але «розныя каманды».
Але мужчынам можна паклікаць таксама 🤫
Сябры праўладнай моладзевай арганізацыі пісалі верш Уладзімера Караткевіча «Беларуская песьня».
Былога міністра культуры і амбасадара ў Францыі Паўла Латушку 6 сакавіка прызначылі дырэктарам Купалаўскага тэатру ў Менску.
Анансаваныя сэансы толькі ў двух менскіх кінатэатрах, але магчыма, будуць і іншыя.
Швэдзкая акадэмія, як і плянавалася, сёлета ўручыць адразу дзьве літаратурныя Нобэлеўскія прэміі — за 2018 і 2019 гады.
Аўтар скульптуры — народны мастак Чачэнскай Рэспублікі і заслужаны мастак Рэспублікі Дагестан Хізры Асадулаеў.
Ёсьць аптымістычныя зьвесткі для ўсіх заклапочаных у Беларусі тым, што няма айчыннага адпаведніка эпапэі «Вайна і мір» Льва Талстога, апублікаванай 150 гадоў таму.
5 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Менску адбудзецца музычна-літаратураная вечарына, прысьвечаная клясыку беларускай і польскай опэры Станіславу Манюшку — 5 траўня будзе адзначацца яго 200-гадовы юбілей.
Звычайна веданьня беларускай мовы бывае цалкам дастаткова, каб разумець і па-ўкраінску. Аднак нават сярод самых часта ўжываных словаў ёсьць такія, пра сэнс якіх беларусу здагадацца будзе ня так лёгка. Праверце свае моўныя інстынкты: што, па-вашаму, значаць гэтыя словы?
Яна Шостак паходзіць з Горадні. Восьмы год жыве ў Польшчы. Стала вядомай пасьля шэрагу артыстычных акцый, адна зь якіх — расьцяжка «Papa call me». Так Яна вітала Папу Францішка на сусьветных Днях моладзі ў Польшчы і Панаме.
Мне сорамна, але я прызнаюся: учора, гуляючы па Полацку з дасьведчанымі палачанамі, упершыню ўсьвядоміла гісторыю Полацкай Сафіі.
«Мне далі ордэн за мае апавяданьні аб Адэсе, і я яго прыняў. Як мой тата-лекар прыняў у Адэсе ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу. Адэса — мая маленькая краіна» — гаворыцца ў лісьце Жванецкого
Партыя БНФ і «Арт Сядзіба» 4 сакавіка падалі новую заяўку на дэманстрацыю, мітынг і канцэрт да 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Госьця Свабоды — літаратарка, перакладчыца Галіна Максімюк, якая днямі прэзэнтавала на Падляшшы ў Нарве, Гайнаўцы, Беластоку і Бельску сваю першую кнігу «Biêlśk, Knorozy, Ploski (i inšy vjoski)», напісаную па-падляску (po-svojomu).
Прадстаўнік паліцыі заявіў, што яго сьмерць ня лічаць падазронай.
Міністэрства культуры абвясьціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўпцах.
Упершыню па-беларуску выйшаў аўтабіяграфічны раман знакамітага францускага пісьменьніка Рамэна Гары «Абяцаньне на досьвітку».
«Добрых пляцовак у Менску хапае».
Што і дзе варта паглядзець у месцах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапамагае арыентавацца ў багацьці выбару.
2 сакавіка спаўняецца пяць гадоў з дня сьмерці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. За некалькі дзён да гэтай даты выйшла ягоная новая кніга дзёньнікаў.
У Барысаглебскай царкве ў Горадні адкрылі частку фундамэнтаў з рэшткамі калёны. Убачыць іх можна скрозь празрыстую шкляную падлогу. Паглядзіце, як выглядае Каложа пасьля абнаўленьня.
Гістарычны падкаст Сяргея Абламейкі. Сёньня пра тое, як Менск стаў рэальным цэнтрам Беларусі і беларушчыны. За адзін год (лета 1919 - лета 1920) у Менску зьявіліся беларускі пэдагагічны інстытут, беларускія гімназія, газэты, часопісы, справаводзтва ў магістраце пачало весьціся па-беларуску.
Арганізатар «Эўравізіі», Эўрапейскі вяшчальны зьвяз, пракамэнтаваў рашэньне аб адмове Ўкраіны ад удзелу ў песенным конкурсе, які прымае Тэль-Авіў.
Вандроўка ў Швэцыю навяла Аляксея Марачкіна на філязофскія роздумы. У кнізе падарожных нататак ён параўноўвае са Швэцыяй сваю малую радзіму — вёску Папоўшчына на Чэрыкаўшчыне, і вялікую — Беларусь.
Віцебскі мастак Юры Дубоўскі 27 лютага пачаў рэстаўрацыю графіці з партрэтам Марка Шагала на вуліцы Суворава. Некалькі дзён таму мурал сапсавалі невядомыя.
Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны (НГТУ) адмовілася ад удзелу ў міжнародным песенным конкурсе «Эўравізія-2019».
Рэжысэр Аляксандар Меліхавец расказаў Свабодзе, як узяўся за экранізацыю аднайменнага апавяданьня Быкава, чаму здымкі расьцягнуліся на 10 гадоў і навошта кінатэатры патрабуюць ад яго авансу за поўную залю.
Невядомыя сапсавалі фарбай з балёнчыка партрэт Марка Шагала ў Віцебску, напісаў у сваім фэйсбуку дырэктар Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.
Першы — нарэзка архіўных кадраў зь сюррэалістычнымі сюрпрызамі пад песьню пра каханьне. Другі — набор малюнкаў рэжысэркі з тэкстам песьні, напісаным беларускай лацінкай.
У Польшчы да Дня матчынай мовы, які адзначаўся 21 лютага, стварылі відэаролік у падтрымку вывучэньня беларускай як мовы адной зь меншасьцяў краіны.
У тэксьце песьні Злучаныя Штаты і ў прыватнасьці сталіца Вашынгтон абвяшчаюцца «зямлёй непрыяцеля», якая павінна гарэць.
«Я — музыкант, а ня біта на палітычнай арэне»
Дырэктарам Горадзенскага гарадзкога цэнтру культуры стаў Уладзімер Сацюк, які раней служыў намесьнікам начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Палацавы комплекс Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці пачалі аднаўляць.
Сьпявачка Maruv, якая 23 лютага перамагла ва ўкраінскім нацыянальным адборы на «Эўрабачаньне-2019», раней пацьвердзіла, што езьдзіла выступаць у Расею
91-я цырымонія ўручэньня прэміяў Амэрыканскай кінааакадэміі прайшла ў Галівудзе 24 лютага. Найбольш «Оскараў» атрымаў фільм пра музыканта, фільм году — таксама пра музыканта, але іншага. Расказваем, у каго асноўныя статуэткі.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведаміў на афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку пра сьмерць найстарэйшага сябра арганізацыі Мixacя Данiленкi.
Загрузіць яшчэ