Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары горадзенскага Дня Волі раскрылі «таемных музыкаў»


Усталяваньне сцэны да Дня Волі ў Горадні
Усталяваньне сцэны да Дня Волі ў Горадні

Магілёўскі гурт Nizkiz адкрые канцэрт на Дзень Волі ў Горадні 23 сакавіка. Выступ музыкаў пачнецца а 13:00.​

Лідэр Nizkiz Аляксандар Ільін пацьвердзіў гэтую інфармацыю на канцэрце гурту 22 сакавіка ў Горадні.

Анонс гэтага выступоўцы трымалі ў сакрэце да апошняга, ні разу ня згадвалі ў папярэдніх анонсах – толькі абяцалі «сюрпрыз» 22 сакавіка. Для Nizkiz гэта ўжо другі выступ на Дзень Волі. На менскім «Сьвяце Незалежнасьці» у 2018 годзе музыкі ўжо станавіліся «таемнымі гасьцямі».

Хто гэта такія?

Летась Nizkiz сталі найлепшым гуртом Беларусі паводле парталу TuzinFM. У 2018 годзе магілёўскія музыкі зьбіралі поўныя залі практычна ва ўсіх гарадах у межах свайго беларускага туру, а на канцэрт у Менску квіткі на тысячную залю скончыліся яшчэ за месяц да канцэрту, і давялося рабіць дадатковы. Былі і пасьпяховыя сольныя канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Каманда таксама перамагла ў беларускім адборы ды выступіла на найбуйнейшым украінскім фэсце Atlas Weekend, а таксама стала госьцем вялікіх беларускіх оўпэн-эйраў LidBeer i Viva Braslav.

Сакавіцкі кліп Nizkiz «Интроверт» сабраў за 2 тыдні на YouTube больш 27 500 праглядаў.

Разам з Nizkiz на сьвяце выступяць Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты Dzieciuki, «Дай дарогу» і «Крама».

Дзе паглядзець стрым з Дня Волі?​

Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю з Каложскага парку ў Горадні. Стрым пачнецца а 12-й гадзіне.

Таксама будзем стрыміць у сацыяльныя сеткі Свабоды. Каб нічога не прапусьціць, вы можаце падпісацца на нас:

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG