Хто сьпяе на #БНР101? Анансавалі склад выступоўцаў на канцэрце ў Горадні 23 сакавіка

Афіша канцэрту 23 сакавіка ў Горадні
Афіша канцэрту 23 сакавіка ў Горадні

Вайцюшкевіч, Вольскі, «Дай дарогу!», Dzieciuki і «Крама». Калоскі парк, 23 сакавіка, 13:00–17:00.

Грамадзкая кампанія #БНР101 абвясьціла склад выступоўцаў на сьвяточным канцэрце ў Горадні. Імпрэза, прысьвечаная 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, пройдзе ў Калоскім парку 23 сакавіка ад 13-й да 17-й гадзіны.

Уваход вольны. Анансавалі кірмаш і фудкорт, дзіцячую пляцоўку, а таксама выканаўцаў:

Зьміцер Вайцюшкевіч

Лявон Вольскі

«Дай дарогу!»

Dzieciuki

Крама

​

Кампанія #БНР101 першапачаткова плянавала сьвяточны канцэрт у Менску, але не атрымала ад уладаў дазволу на «годныя пляцоўкі» — толькі на месцы для мітынгаў паводле заяўнага прынцыпу. Калі стала вядома пра дазвол канцэрту ў Горадні, яго зрабілі цэнтральнай імпрэзай кампаніі.

Разам з тым Правацэнтрысцкая кааліцыя і БСДП (Грамада) анансавалі мітынг-канцэрт 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры. Склад выступоўцаў пакуль не абвешчаны.

25 сакавіка ж прапануюць запускаць фаервэркі а 21-й гадзіне і «дэцэнтралізаваць сьвята».

​
XS
SM
MD
LG