Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі і адпусьцілі аднаго з арганізатараў Дня Волі. Рымашэўскага забралі, бо пытаў, за што забралі Дашкевіча

абноўлена

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі

На менскім мітынгу-канцэрце 24 сакавіка, верагодна, затрыманы сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Яго зьвялі «людзі ў цывільным», пасадзілі ў аўтобус. Але, праехаўшы некалькі колаў, вызвалілі.

Затрыманьне трапіла ў трансьляцыю тэлеканалу «Белсат». Да таго Рымашэўскі спрабаваў высьветліць, што з актывістам Зьмітром Дашкевічам, якога схапілі «людзі ў цывільным». Ён казаў, міліцыя сьцьвярджае, што Дашкевіча не затрымлівала. Чалавек, які паводзіць сябе як начальнік «людзей у цывільным», адмовіўся казаць яму і арганізатарам, што з Дашкевічам, і абражаў арганізатараў.

Пасьля затрыманьня Рымашэўскі растлумачыў, што яго схапілі на вачах у дачкі, пасадзілі ў машыну і вазілі коламі, але адпусьцілі пасьля ўказаньня па рацыі. Міліцэйскі начальнік заявіў яму, што ён «правакуе» міліцыю тым, што здымае на відэа «людзей у цывільным».

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч адзначыў, што ня можа атрымаць дапамогу ў пошуках Дашкевіча ад праваахоўнікаў, зь якімі арганізатары падпісалі афіцыйную дамову на ахову і якім мусяць плаціць.​

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG