Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвяткаваньня БНР-101 на стадыёне «Дынама» ня будзе,— Лукашэнка


Ілюстрацыйнае фота. Сьвяткаваньня Дня Волі 2018 каля Опэрнага тэатра ў Менску. 25 сакавіка 2018 году

Падчас сёньняшняй размовы з журналістамі Аляксандар Лукашэнка выказаўся адносна пашырэньня выкладаньня па-беларуску ў школах, стварэньня беларускамоўнай ВНУ і сьвяткаваньня БНР-101.

«Так, мы, вядома, адрозныя ад расейцаў... Ведаю, што адна з дэпутатаў ініцыюе такія пытаньні. Але я пагадзіўся з матывацыяй, што стварэньне такога ўнівэрсытэту немэтазгоднае — хапае мовы ў нашых ВНУ. Навошта акцэнтаваць на гэтым увагу? Не разумею.

Што тычыцца сьвяткаваньня БНР на „Дынама“, то такога ня будзе. Ідзіце на Бангалор, там абсталяванае месца для правядзеньня падобных акцый. Навошта лезеце на стадыён? Ня трацьце нэрвы, не ідзіце на канфрантацыю. 100-годзьдзе — вялікая дата, адсьвяткавалі — і ўсё, хопіць», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG