У Менску 15 сакавіка прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Святланы Алексіевіч «100 цытатаў на Свабодзе». У відэазвароце нобэлеўская ляўрэтка адказала на пытаньні пра свабоду, апазыцыю і каханьне.
Ян Максімюк распавядае пра інтэрвію з Васілём Сёмухам, якое ён запісваў у 2012 годзе для плянаванай, але нязьдзейсьненай кнігі.
«Патрабаваньне працадаўцы „мець прыемную і зьнешнасьць, якая выклікае прыхільнасьць“ часта азначае неабходнасьць прад'яўляць кліентам кампаніі сэксуальна акцэнтаваныя якасьці сваёй зьнешнасьці».
Двое гарадзенцаў пачалі аднаўляць страчаныя дамы старадаўніх вуліц Горадні — Замкавай і Кляшторнай. Пакуль толькі ў макетах. Але першыя будынкі «як у XVIII стагодзьдзі» могуць тут зьявіцца і ўжывую — дзякуючы інвэстару, які гатовы рэалізаваць напрацоўкі актывістаў.
Ян Максімюк гутарыць зь дзьвюхмоўнай паэткай Вальжынай Морт пра тое, як пішуцца вершы па-беларуску і па-ангельску, і чаму яны ня пішуцца па-расейску.
Дзякуючы малюнкам салдатаў і афіцэраў акупацыйнай германскай імпэратарскай арміі захавалася магчымасьць убачыць, як выглядаў беларускі вясковы побыт 100 гадоў таму. Унікальную калекцыю маляваных сьведчаньняў мінулай эпохі сабраў калекцыянэр і дасьледнік Першай усясьветнай вайны Ўладзімер Багданаў.
Сьпявачка Паліна Рэспубліка запісала кліп і беларускамоўны кавэр на «Мокрые кроссы» рэпэра Цімы Беларускіх.
Якая дылема цяпер стаіць перад прыхільнікамі Майкла Джэксана, Рамана Паляньскага, Кэвіна Спэйсі? Ці заўсёды абвінавачваньні могуць мець пад сабой рэальныя доказы? Абмяркоўваюць пісьменьніцы Ганна Севярынец і Тамара Лісіцкая і рэдактарка сайту тэлеканалу Белсат Вольга Ярохіна.
Гістарычны падкаст Сяргея Абламейкі пры ўдзеле Сяргея Шупы.
Амаль сталіца Гандурасу. У Мазамбіку, Угандзе і Гане бывае паякасьней.
Абраз і крыж — адзіныя рэчы, якія захаваліся ў жыхара вёскі Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці Анатоля Халупкі з бацькоўскай хаты. Сямʼя брала іх у ссылку ў Сыбір у 1951 годзе.
Драматург Андрэй Курэйчык напісаў у сваім фэйсбуку, што ўпершыню падтрымаў праект «Беларусьфільма» — зьняўся ў стужцы Ўладзімера Янкоўскага «Янка Купала».
Пахаваньне знойдзеных у 2017 годзе на Гедымінавай гары ў Вільні парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага перанесьлі на восень.
Дакумэнтальны фільм амэрыканска-расейскай рэжысэркі Марыяны Яроўскай «Жанчыны ГУЛАГу» трапіў сёлета ў шорт-ліст прэміі «Оскар». Цяпер Марыяна выправілася са сваім фільмам у адукацыйны тур па 20 прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтах.
«Тэрмінова зьвяжуся з чалавекам, які рабіў карцінку, хутка выправім. Гэта адбылося памылкова».
17 сакавіка на сцэне віцебскага тэатру лялек адбудзецца прэм’ера «дарослага» спэктакля «Мастак. Вяртаньне ў Віцебск». Яго называюць самай чаканай пастаноўкай 33-га тэатральнага сэзону.
Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, чалавек, які не знайшоў паразуменьня са сваімі таварышамі ў Амэрыцы, яркі, таленавіты паэт, які дзеля магчымасьці друкавацца і выдавацца дазваляў савецкай прапагандзе выкарыстоўваць сваё імя ў патрэбных ёй мэтах, наіўны і ў нейкай ступені безабаронны.
У апошні дзень масьленічнага тыдня беларусы зьбіраюцца на «Чырачку». Так праводзяць зіму і гукаюць вясну, гуляюць у старажытныя беларускія гульні — «грушка» і «яшчур», сьпяваюць песьні і водзяць карагоды.
У гады Першай усясьветнай вайны — зь ліпеня па верасень 1916-га — Шарль дэ Голь знаходзіўся ў нямецкім лягеры для ваеннапалонных на тэрыторыі сучаснага Шчучына.
У Вільні выйшла кніга Сабіны Брыло Tiras Biblio. Грошы на яе выданьне сабралі праз фэйсбук менш як за гадзіну.
Вядомы савецкі і расейскі актор Уладзімір Этуш памёр у Маскве на 97 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе сайта часопіса «Тэатрал».
«Праз тэхнічныя прычыны» — паведамляюць у Silver Screen. «Не пасьпелі пераагучыць па-беларуску» — пішуць у тэлеграм-каналах
Якое пасланьне новых мэдыя? Ці замыкаюць нас сацыяльныя сеткі ў «бурбалцы» людзей, якіх мы хочам чуць? Няма бога акрамя кліку — ці гэта крэда сучаснай журналістыкі?
Беларускамоўная песьня не прайшла. Выбар у журы быў зь беларусаў, швэда і нігерыйца. Пераможцу выбралі без удзелу слухачоў.
Сёньня я прапаную вам размову з чалавекам, які глядзіць на кнігавыданьне ў Беларусі як на бізнэс, які корміць яго і ягоную сям’ю.
Сяргей Абламейка у траўні 2018 году абараніў на гістарычным факультэце Беластоцкага ўнівэрсытэту доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітыка савецкіх уладаў адносна Старога гораду ў Менску ў 1920-50-я гады».
Прэзэнтавалі афіцыйны набор стыкераў у Telegram, прысьвечаны новаму альбому Лявона Вольскага «Гравітацыя».
Старшынёй Саюзу кампазытараў Беларусі на пазачарговым зьезьдзе 2 сакавіка стала 53-гадовая кампазытарка і выкладчыца Алена Атрашкевіч. Прапануем вам 10 найбольш найбольш цікавых фактаў пра першую жанчыну на чале Саюзу кампазытараў Беларусі.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Радыё Свабода пра чарговае паседжаньне свайго «Інтэлектульнага клюбу».
Кажуць, многія блытаюць «Арт-сядзібу» з Symbal.by і думаюць, што «ў нас жа ёсьць грошы». Але «сядзіба» і крама — толькі «сябры і калегі», але «розныя каманды».
Але мужчынам можна паклікаць таксама 🤫
Сябры праўладнай моладзевай арганізацыі пісалі верш Уладзімера Караткевіча «Беларуская песьня».
Былога міністра культуры і амбасадара ў Францыі Паўла Латушку 6 сакавіка прызначылі дырэктарам Купалаўскага тэатру ў Менску.
Анансаваныя сэансы толькі ў двух менскіх кінатэатрах, але магчыма, будуць і іншыя.
Швэдзкая акадэмія, як і плянавалася, сёлета ўручыць адразу дзьве літаратурныя Нобэлеўскія прэміі — за 2018 і 2019 гады.
Аўтар скульптуры — народны мастак Чачэнскай Рэспублікі і заслужаны мастак Рэспублікі Дагестан Хізры Асадулаеў.
Ёсьць аптымістычныя зьвесткі для ўсіх заклапочаных у Беларусі тым, што няма айчыннага адпаведніка эпапэі «Вайна і мір» Льва Талстога, апублікаванай 150 гадоў таму.
5 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Менску адбудзецца музычна-літаратураная вечарына, прысьвечаная клясыку беларускай і польскай опэры Станіславу Манюшку — 5 траўня будзе адзначацца яго 200-гадовы юбілей.
Звычайна веданьня беларускай мовы бывае цалкам дастаткова, каб разумець і па-ўкраінску. Аднак нават сярод самых часта ўжываных словаў ёсьць такія, пра сэнс якіх беларусу здагадацца будзе ня так лёгка. Праверце свае моўныя інстынкты: што, па-вашаму, значаць гэтыя словы?
Яна Шостак паходзіць з Горадні. Восьмы год жыве ў Польшчы. Стала вядомай пасьля шэрагу артыстычных акцый, адна зь якіх — расьцяжка «Papa call me». Так Яна вітала Папу Францішка на сусьветных Днях моладзі ў Польшчы і Панаме.
Мне сорамна, але я прызнаюся: учора, гуляючы па Полацку з дасьведчанымі палачанамі, упершыню ўсьвядоміла гісторыю Полацкай Сафіі.
«Мне далі ордэн за мае апавяданьні аб Адэсе, і я яго прыняў. Як мой тата-лекар прыняў у Адэсе ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу. Адэса — мая маленькая краіна» — гаворыцца ў лісьце Жванецкого
Партыя БНФ і «Арт Сядзіба» 4 сакавіка падалі новую заяўку на дэманстрацыю, мітынг і канцэрт да 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Госьця Свабоды — літаратарка, перакладчыца Галіна Максімюк, якая днямі прэзэнтавала на Падляшшы ў Нарве, Гайнаўцы, Беластоку і Бельску сваю першую кнігу «Biêlśk, Knorozy, Ploski (i inšy vjoski)», напісаную па-падляску (po-svojomu).
Прадстаўнік паліцыі заявіў, што яго сьмерць ня лічаць падазронай.
Міністэрства культуры абвясьціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўпцах.
Упершыню па-беларуску выйшаў аўтабіяграфічны раман знакамітага францускага пісьменьніка Рамэна Гары «Абяцаньне на досьвітку».
«Добрых пляцовак у Менску хапае».
Што і дзе варта паглядзець у месцах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапамагае арыентавацца ў багацьці выбару.
Загрузіць яшчэ