Вольскі зь сябрамі адзначаць Дзень Волі ў цэнтры Менску

Лявон Вольскі выступае на Дні Волі ў Горадні, 24 сакавіка
Лявон Вольскі выступае на Дні Волі ў Горадні, 24 сакавіка

25 сакавіка Лявон Вольскі зь сябрамі «хацеў бы прайсьціся» па Менску, па вуліцах Рэвалюцыйнай і Камсамольскай. А 18:30 да яго могуць далучыцца Павал Аракелян, Ігар Варашкевіч і Зьміцер Вайцюшкевіч. Можа, кажа Вольскі, нават возьмуць з сабой нейкія музычныя інструмэнты.

І Вольскі, і Варашкевіч, і Вайцюшкевіч выступалі на канцэрце #БНР101 у Горадні 24 сакавіка.

​
XS
SM
MD
LG