Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са cцэнай, але без турнікетаў. Што можна і нельга праносіць на сьвяткаваньне #БНР101 у Горадні


Дзень Волі — 2018 у Менску
Дзень Волі — 2018 у Менску

Бел-чырвона-белыя сьцягі і дзіцячыя вазкі — можна, тэрмасы і «абразьлівыя транспаранты» — нельга.

Адзін з арганізатараў #БНР101 Вадзім Саранчукоў распавёў Свабодзе, што на тэрыторыю сьвяткаваньня можна праходзіць з

  • сымболікай Рэспублікі Беларусь, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку;
  • сымболікай, датычнай тэматыкі сьвята (бел-чырвона-белыя -сьцягі, герб «Пагоня», транспаранты на тэматыку БНР);
  • дзіцячымі вазкамі зь дзецьмі;
  • напоямі ў празрыстых плястыкавых бутэльках.

Нельга праносіць

  • любую зброю і прадметы, якія яе нагадваюць;
  • транспаранты з абразьлівымі, экстрэмісцкімі лёзунгамі;
  • алькаголь, наркотыкі і іншыя рэчывы, якія адурманьваюць;
  • шкляны посуд;
  • непразрыстыя тэрмасы.

Тэрыторыю плянуюць абмежаваць стужкай, а не мэталічнымі турнікетамі. Агульная плошча сьвяткаваньня зойме каля 2,5-3 кілямэтраў. Туды ўвойдуць пляцоўка са стэляй, цэнтральная алея даўжынёй каля 400 мэтраў, і зялёная зона паабапал алеі шырынёй каля 60 мэтраў (да трэцяга шэрагу дрэваў).

Дзень Волі — 2018 у Горадні
Дзень Волі — 2018 у Горадні

Уваходаў на тэрыторыю сьвяткаваньня з мэталашукальнікамі заплянавана прынамсі тры:

  • з паўночнага боку — ад вуліцы Лермантава;
  • з паўднёвага — ад Калоскай царквы, да якой ідзе лесьвіца з набярэжнай Нёмана;
  • з усходняга — праз Калоскі парк, як ісьці ад Вялікай Траецкай вуліцы ў старым горадзе цераз Гараднічанку.

Чакаецца, што на кожным пункце пропуску апрача міліцыянтаў будуць дзяжурыць валянтэры з боку арганізатараў.

Сцэну ўсталююць на пляцоўцы перад стэляй тварам да цэнтральнай алеі. Уздоўж цэнтральнай алеі разьмесьцяцца каля 10 кропак харчаваньня і рамесьнікі са сваімі вырабамі.

Калі стаяць сьпіной да стэлі, то па правым баку ад алеі будуць дзіцячыя пляцоўкі. Прыбіральні паставяць побач з уваходам з боку вуліцы Лермантава, каля Калоскай царквы і за сцэнай. На паркоўцы бліжэй Каложы будзе дзяжурыць хуткая дапамога.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG