ЗША ня бачаць прыкмет таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядзерную зброю, заявіў 2 кастрычніка каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі.
У адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна занепакоеныя магчымым абмеркаваньнем выкарыстаньня ядзернай зброі ў вайне з Украінай высокапастаўленымі расейскімі вайскоўцамі.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША вырашыў перадаць каліфарнійскай кампаніі Tetra Tech 47,6 млн даляраў, каб тая аказала Ўкраіне тэрміновую дапамогу ў разьмінаваньні тэрыторыі.
Міністэрства фінансаў ЗША ў мінулым месяцы адбіла кібэратакі расейскай хакерскай групоўкі, і гэты інцыдэнт практычна ня выклікаў збояў і пацьвердзіў, што прынятыя міністэрствам меры ўмацаваньня кібэрбясьпекі зьяўляюцца эфэктыўнымі.
ЗША паставяць Украіне восем сыстэм супрацьпаветранай абароны сярэдняй далёкасьці NASAMS і боепрыпасы да іх.
У Кіеў зь візытам прыбыла намесьніца дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Карэн Донфрыд, паведаміла амбасадар ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк.
Зброя, якую эўрапейскія краіны пастаўляюць Украіне, можа трапляць у рукі злачынных груповак у Эўропе. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва бясьпекі Фінляндыі Крыстэр Альгрэн.
У Латвіі ў горадзе Даўгаўпілсе ў ноч на 31 кастрычніка дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак на вуліцы 18 Навэмбра. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
Мужчыну, які ўварваўся ў дом і ўдарыў жонка сьпікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі малатком па галаве, прад’явілі абвінавачаньні ў замаху на забойства і іншых цяжкіх злачынствах.
«Калі органы, якія займаюцца крымінальным перасьледам, захочуць заняцца самымі высокапастаўленымі асобамі, то ім трэба гэта зрабіць», — заявіў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс, якога цытуе DW.
Расея прыпыніла свой удзел у так званай «збожжавай зьдзелцы» — пагадненьні аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расеі.
Касьмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» зрабіў новы здымак знакамітых «Стоўпаў Тварэньня», якія ўпершыню былі сфатаграфаваныя касьмічным тэлескопам Хабла ў 1995 годзе.
У пятніцу ў Сан-Францыска невядомы напаў на дом сьпікеркі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі. Пацярпеў яе муж, Пол Пэлосі. Нападнік затрыманы. Сама Нэнсі Пэлосі ў гэты момант была ў Вашынгтоне.
Побач з выявай мяшка — вялізныя чэскі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі.
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў даслаў у рэдакцыю агенцтва «Интерфакс» ліст з прабачэньнямі за выказваньні свайго памочніка Аляксея Паўлава.
Якія працэсы цяпер ідуць у Расеі? Ці можа вайна ператварыцца для расейцаў у айчынную? На якім этапе свайго існаваньня знаходзяцца рэжымы ў Расеі і Беларусі і ці магчымая іх кансэрвацыя? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з расейскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, прафэсарам Андрэем Зубавым.
Кітай па-ранейшаму становіць галоўны выклік інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ЗША, у той час як Расея застаецца «вострай» пагрозай, працягваючы сваю жорсткую вайну ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў абноўленай вэрсіі Стратэгіі нацыянальнай абароны ЗША.
Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ў чацьвер абвінавацілі Расею ў тым, што яна марнуе час Рады Бясьпекі ААН і распаўсюджвае змовы, зноў выставіўшы абвінавачаньні ў тым, што ЗША рэалізуюць на тэрыторыі Ўкраіны «вайскова-біялягічныя праграмы».
ЗША адрэагуюць на ўдар па любой амэрыканскай інфраструктуры, у тым ліку па камэрцыйных спадарожніках. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прадстаўнік амэрыканскай Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі.
Урад Нямеччыны адхіляе крытыку ў сувязі зь яго адмовай прадставіць Украіне сучасныя танкі і з нагоды вялізных энэргетычных субсыдый для ўласных грамадзян. Але саюзьнікі не супакойваюцца.
Ліст да амэрыканскага прэзыдэнта быў апублікаваны без праверкі, патлумачыла ініцыятар звароту Праміла Джаяпал.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс падкрэсьліў, што Расея «ўжо прадэманстравала, што сама ў выніку плянуе рабіць тое, у чым абвінавачвае іншых».
Група кангрэсмэнаў ад Дэмакратычнай партыі накіравала прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну ліст з заклікам пачаць з Расеяй прамыя перамовы, якія маглі б прывесьці да спыненьня вайны ва Ўкраіне.
Ізраіль перадаў Украіне выведныя дадзеныя, неабходныя для барацьбы з іранскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі «Шагед-136», якія Расея, паводле шматлікіх сьведчаньняў, выкарыстоўвае супраць Украіны.
Канцлер Нямеччыны і старшыня Эўракамісіі заклікалі распрацаваць плян дапамогі Ўкраіне ў рэканструкцыі краіны, які быў бы супастаўны з «плянам Маршала».
Камітэт Кангрэсу ЗША, які расьсьледуе напад на Капітолій у студзені 2021 году, даслаў афіцыйны пазоў былому прэзыдэнту Дональду Трампу.
Суд у ЗША асудзіў Стыва Бэнана, даўняга палітычнага паплечніка Дональда Трампа, які быў пры ім галоўным стратэгам Белага дому, на чатыры месяцы турмы і штраф 6500 даляраў за непавагу да Кангрэсу і адмову даваць паказаньні па справе аб штурме Капітолію ў студзені 2021 году.
Суд прысяжных у Мангэтане адхіліў пазоў да вядомага амэрыканскага актора Кевіна Спэйсі ў справе аб сэксуальных дамаганьнях.
Тым ня менш Злучаныя Штаты працягваюць уважліва сачыць за Беларусьсю, падкрэсьліў прэс-сакратар ведамства Патрык Райдэр.
Прынятыя заходняй кааліцыяй меры ўжо прывялі да дэградацыі расейскай вайсковай прамысловасьці.
Беларуска-амэрыканскія грамадзкія арганізацыі падтрымалі зварот да Кангрэсу ЗША з заклікам прыняць папраўкі да закону аб абаронным бюджэце ЗША, каб павялічыць дапамогу Ўкраіне ў абароне перад агрэсіяй Расеі.
Рэгулярныя катаваньні затрыманых расейскімі войскамі і іх падразьдзяленьнямі падчас акупацыі Ізюму на ўсходзе Ўкраіны былі часткай «палітыкі і пляну» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы арганізацыі Human Rights Watch (HRW) у справаздачы 19 кастрычніка.
Кампанія SpaceX амэрыканскага мільярдэра Ілана Маска заявіла, што больш ня можа фінансаваць сэрвіс спадарожнікавай сувязі ва Ўкраіне ў ранейшым аб'ёме і прапанавала Пэнтагону ўзяць выдаткі на сябе. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на ліст SpaceX абароннаму ведамству.
У ведамстве назвалі апошнія ракетныя ўдары па Ўкраіне «прыкметамі слабасьці і роспачы».
Прэзыдэнт ЗША абмеркаваў сытуацыю ва Ўкраіне ў эксклюзіўным інтэрвію тэлеканалу CNN, якое выйшла ў эфір у аўторак увечары. Пераказ інтэрвію падае Голас Амэрыкі.
Аб гэтым 11 кастрычніка заявіў прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі пасьля расейскіх ракетных удараў па цывільнай інфраструктуры і гарадах Украіны.
Прэзыдэнт Джо Байдэн асудзіў расейскія ракетныя ўдары па Ўкраіне, заявіўшы, што яны прадэманстравалі крайнюю жорсткасьць вайны Ўладзіміра Пуціна супраць украінскага народа.
Брусэль адрэагаваў на апошнія заявы дыктатара.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што дамовіўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам аб неабходнасьці тэрмінова правесьці нараду лідэраў «Групы сямі» (G7) для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне пасьля масіраванай расейскай ракетнай атакі.
Амбасада ЗША адрэагавала на інтэнсіўны ракетны абстрэл Украіны.
Літаральна зь першых дзён вайны кампанія беларусаў прыехала ў польскі Пярэмышль, каб дапамагаць украінскім уцекачам. Андрэй Кулакоў бясплатна перавозіць уцекачоў. «За гэтыя месяцы перавёз каля 50 тысяч чалавек. Наматаў на сваім бусе каля 60 тысяч кілямэтраў», — кажа ён.
Таксама кіраўніца амэрыканскага фінансавага ведамства незадаволеная скарачэньнем здабычы нафты.
Старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала дала зразумець, што Эўрапейскі Зьвяз можа ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну.
Пагрозы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўжыць ядзерную зброю рэальныя, ствараюць найбольшую падобную рызыку з часоў Карыбскага крызісу і могуць прывесьці да Армагедону, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Гэтаю інфармацыю пацьвердзілі 6 кастрычніка некалькі крыніц у адміністрацыі арктычнага штату, блізкага да расейскай мяжы.
Амаль тры чвэрці амэрыканцаў лічаць, што Злучаныя Штаты павінны працягваць падтрымліваць Украіну, нягледзячы на пагрозы Расеі аб ужываньні ядзернай зброі для абароны сваёй тэрыторыі.
Ракетная кампанія Ілона Маска SpaceX запускае 5 кастрычніка на арбіту чарговы доўгачасовы экіпаж міжнароднай касьмічнай станцыі.
Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін у сераду, 5 кастрычніка, падпісаў фэдэральныя законы, якія ратыфікуюць дамовы аб уваходжаньні акупаваных тэрыторый Данецкай, Запароскай, Луганскай, часткі Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцей у склад Расеі.
Амэрыканскія вайскоўцы пакуль ня ўбачылі ў дзеяньнях Крамля нічога, што магло б памяняць пазыцыю ЗША адносна прымяненьня ядзернай зброі.
Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Загрузіць яшчэ