Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеў прыбыла намесьніца дзяржсакратара ЗША


Намесьніца дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд
Намесьніца дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд

У Кіеў зь візытам прыбыла намесьніца дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Карэн Донфрыд, паведаміла амбасадар ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк.

«Нягледзячы на новыя расейскія ўдары па крытычнай інфраструктуры, я вітала намесьніцу дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд у Кіеве, каб яна магла пачуць ад украінцаў пра тое, як ЗША могуць падтрымаць Украіну, калі яна адбудоўваецца і вызваляе рэгіёны ва ўмовах няспынных абстрэлаў», — напісала Брынк у Твітэры 1 лістапада.

Як паведаміў Дзярждэпартамэнт ЗША, візыт Донфрыд працягнецца 1 і 2 лістапада.

«Галоўная мэта яе паездкі — падкрэсьліць непахісную і пастаянную падтрымку Злучанымі Штатамі Ўкраіны, якая бароніць сваю свабоду і тэрытарыяльную цэласнасьць ад жорсткай вайны Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле паведамленьня, Донфрыд сустрэнецца з прадстаўнікамі офісу прэзыдэнта Ўкраіны, чыноўнікамі Міністэрства замежных спраў і іншымі чальцамі Кабінэту міністраў, «каб абмеркаваць нашы бягучыя намаганьні па аказаньні дапамогі ў галіне бясьпекі і энэргетычнай падтрымкі, а таксама дапамогі ў рэформах і аднаўленьні Ўкраіны».

1 лістапада Ўкраіну таксама наведвае эўракамісар энэргетыцы Кадры Сімсан.

Па словах Сімсан, яна прыехала ва ўкраінскую сталіцу, каб дапамагчы павялічыць падтрымку ўкраінскага энэргетычнага сэктару.

31 кастрычніка Расея нанесла масіраваны авіяўдар па Ўкраіне, у выніку якога чарговым разам былі пашкоджаныя аб’екты крытычнай інфраструктуры, у прыватнасьці, энэргетычнай. Улады паведамляюць, што расейскія ракеты білі па абʼектах крытычнай інфраструктуры ў Харкаве, Запарожжы, Кіеўскай вобласьці, Букавіне, Кіраваградзкай і Чаркаскай абласьцях. У Мінабароны РФ пацьвердзілі атакі на энэргасыстэму Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG