Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія арганізацыі ў ЗША падтрымалі зварот, які заклікае Кангрэс павялічыць дапамогу Ўкраіне


Капітолій, сядзіба Кангрэсу ЗША
Капітолій, сядзіба Кангрэсу ЗША

Беларуска-амэрыканскія грамадзкія арганізацыі падтрымалі зварот да Кангрэсу ЗША з заклікам прыняць папраўкі да закону аб абаронным бюджэце ЗША, каб павялічыць дапамогу Ўкраіне ў абароне перад агрэсіяй Расеі.

Зварот датычыць чатырох кірункаў дапамогі Ўкраіне:

  • палепшыць правілы перадачы зброі і вайсковай тэхнікі Ўкраіне;
  • надаць права Генэральнаму пракурору ЗША перадаваць арыштаваную маёмасьць Расеі ў ЗША на карысьць Украіны ў адпаведнасьці з законамі;
  • узмацніць нормы праверкі замежных кліентаў амэрыканскай фінансавай сыстэмы, каб абмежаваць уплыў расейскіх алігархаў і спыніць карупцыйныя схемы;
  • увесьці візавыя санкцыі супраць асобаў, якія ўдзельнічаюць у карупцыі і спрабуюць даваць хабар амэрыканскім чыноўнікам.

Закон аб абаронным бюджэце ЗША традыцыйна прымаецца Кангрэсам напрыканцы году. У закон звычайна дадаюць папраўкі, якія тычацца нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі. У 2020 годзе гэткім чынам быў прыняты чарговы закон аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі.

Зварот ініцыявалі ўкраінска-амэрыканскія грамадзкія арганізацыі «Разом», Украінская нацыянальная ліга жанчын Амэрыкі ды Ўкраінскі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. Яго падтрымалі 22 іншыя арганізацыі басьнійскай, балтыйскіх, грузінскай ды сырыйскай дыяспар. Ад беларусаў пад зваротам падпісаліся Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА), Беларускі форум свабоды ды Кааліцыя за вольную Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG