Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70% амэрыканцаў лічаць, што ЗША павінны падтрымліваць Украіну, нягледзячы на ​​ядзерныя пагрозы Расеі


Акцыя ў Вашынгтоне ў падтрымку Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Акцыя ў Вашынгтоне ў падтрымку Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Амаль тры чвэрці амэрыканцаў лічаць, што Злучаныя Штаты павінны працягваць падтрымліваць Украіну, нягледзячы на ​​пагрозы Расеі аб ужываньні ядзернай зброі для абароны сваёй тэрыторыі.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага Reuters/Ipsos і апублікаванага 5 кастрычніка.

Згодна з вынікамі апытаньня, ЗША павінны працягваць перадаваць ураду Ўладзіміра Зяленскага сыстэмы ўзбраеньня і аказваць іншую вайсковую дапамогу, нягледзячы на асьцярогі што да абвастрэньня канфлікту ў выпадку, калі Ўкраіне перададуць зброю большай далёкасьці.

Онлайн-апытаньне 1005 амэрыканцаў паказала, што 73% рэспандэнтаў згодныя з тым, што Злучаныя Штаты павінны працягваць падтрымліваць Украіну, нягледзячы на папярэджаньні Расеі аб тым, што яна можа выкарыстоўваць свой ядзерны арсэнал. З гэтым пагадзіліся і дэмакраты, і рэспубліканцы, хоць сярод прыхільнікаў Байдэна такіх людзей аказалася больш — 81% у параўнаньні з рэспубліканцамі.

66% рэспандэнтаў заявілі, што Вашынгтон павінен працягваць пастаўляць зброю Ўкраіне, у параўнаньні з 51%, якія далі такі ж адказ у аналягічным апытаньні, праведзеным у жніўні.

Апытаньне Reuters/Ipsos паказала, што большасьць амэрыканцаў (58%) асьцерагаюцца, што краіна рухаецца да ядзернай вайны з Расеяй. А 65% занепакоеныя тым, што вайна можа абвастрыцца, калі Ўкраіне дадуць зброю большай далёкасьці, з дапамогай якога можна будзе паражаць цэлі на тэрыторыі Расеі.

Пры гэтым толькі 35% амэрыканцаў лічаць, што праблемы Ўкраіны не зьяўляюцца справай ЗША і што іх краіна не павінна ўмешвацца. Колькасьць такіх людзей зьнізілася ў параўнаньні з 40 адсоткамі ў жніўні.

68% рэспандэнтаў заявілі, што з большай верагоднасьцю падтрымаюць на будучых прамежкавых выбарах у Кангрэс кандыдата, які падтрымлівае працяг ваеннай дапамогі Ўкраіне, а 72% заявілі, што з большай верагоднасьцю прагаласуюць за кандыдата, які падтрымлівае ўкраінскіх уцекачоў.

Інтэрвал дакладнасьці апытаньня складае плюс-мінус 4 працэнтныя пункты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG