Байдэн папярэдзіў, што прымяненьне Расеяй ядзернай зброі стала б «надзвычай сурʼёзнай памылкай»

Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс падкрэсьліў, што Расея «ўжо прадэманстравала, што сама ў выніку плянуе рабіць тое, у чым абвінавачвае іншых».

Прэзыдэнт Джо Байдэн у аўторак папярэдзіў Маскву, што яна не павінна прымяняць ядзерную зброю. Словы кіраўніка Белага дома прагучалі пасьля таго, як Расея заявіла ў ААН, што Ўкраіна плянуе прымяніць «брудную бомбу».

«Расея зробіць надзвычай сурʼёзную памылку, калі прыменіць тактычную ядзерную зброю. Я пакуль не гарантую вам, што гэта апэрацыя пад фальшывым сьцягам, мы ня ведаем. Але гэта было б сурʼёзнай памылкай», — сказаў Байдэн.

Раней ЗША і іншыя заходнія краіны адпрэчылі сьцьвярджэньні Расеі аб тым, што Ўкраіна рыхтуецца прымяніць «брудную ядзерную бомбу» на сваёй уласнай тэрыторыі, назваўшы гэта падставай для эскаляцыі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс таксама заявіў у аўторак, што ЗША занепакоеныя заявамі Расеі, паколькі яна «ўжо прадэманстравала, што сама ў выніку плянуе рабіць тое, у чым абвінавачвае іншых».

Міністар замежных спраў Украіны заявіў, што інспэктары з МАГАТЭ хутка прыбудуць для праверкі двух украінскіх абʼектаў на просьбу Кіева.

​
XS
SM
MD
LG