На будынку МУС Чэхіі вывесілі выяву Пуціна ў мяшку для трупаў

Побач з выявай мяшка — вялізныя чэскі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі.

Міністар унутраных спраў Чэхіі Віт Ракушан апублікаваў фота ў Твітэры з наступным подпісам:

«Мы ведаем, хто наш сябар, які пралівае кроў і за нашу свабоду. А яшчэ мы ведаем, хто наш вораг, і не дамо яму скрасьці панятак патрыятызму і наш сьцяг».

Сёньня ў Чэхіі адзначаецца Дзень узьнікненьня незалежнай Чэхаславаччыны ў 1918 годзе.

​
XS
SM
MD
LG