Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША паскараюць пастаўку сыстэм СПА NASAMS Украіне


Зэнітна-ракетны комплекс NASAMS
Зэнітна-ракетны комплекс NASAMS

Аб гэтым 11 кастрычніка заявіў прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі пасьля расейскіх ракетных удараў па цывільнай інфраструктуры і гарадах Украіны.

Напярэдадні ў тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму выдзеліць сродкі СПА.

ЗША адобрылі адпраўку Ўкраіне васьмі зэнітна-ракетных комплексаў NASAMS, два зь якіх павінны быць пастаўлены ў найбліжэйшы час, а яшчэ шэсьць — на працягу больш працяглага пэрыяду, паведамляе «Голас Амэрыкі».

ЗША далі Ўкраіне дапамогу ў сфэры бясьпекі на суму звыш 16,8 млрд даляраў з моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і ўвялі шырокі спэктар эканамічных санкцый супраць Масквы ў сувязі зь яе дзеяньнямі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG