«Шаленству храбрых пяём мы песьню, так выхаваныя. Але ці апраўданае такое вар'яцтва?»
Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.
Некаторыя прадстаўнікі дыпляматычных місій прысутнічалі на парадзе ў ахоўных масках і нават у пальчатках і акулярах.
У Цьверы са сьцяны будынка Цьвярскога мэдычнага ўнівэрсытэту 7 траўня зьнялі дзьве мэмарыяльныя дошкі ў памяць аб расстраляных паляках, пахаваных у Медным, і іншых ахвярах НКВД у былой Калінінскай вобласьці.
У Расеі за апошнія суткі пацьверджана 10 699 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Памерлі 98 чалавек. Пра гэта паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з распаўсюджваньнем COVID-19.
«Мы не павінны забываць, што Другая ўсясьветная вайна пачалася ў 1939 годзе, калі Сталін і Гітлер заключылі пакт, які падзяліў Усходнюю Эўропу на зоны, кантраляваныя Савецкім Саюзам і нацыстамі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб неабходнасьці ўцягнуць Кітай у дамоўленасьці аб кантролі над узбраеньнямі. Трамп падкрэсьліў, што важна пазьбегнуць «дарагой гонкі ўзбраеньняў».
Мэр Масквы Сяргей Сабянін падоўжыў рэжым абавязковай самаізаляцыі да 31 траўня. Адпаведны ўказ апублікаваны на ягоным сайце.
Былы намесьнік начальніка ўпраўленьня фінансавай контрвыведкі службы эканамічнай бясьпекі ФСБ Расеі палкоўнік Дзьмітрый Фралоў, які падазраецца ў махлярстве, за шэсьць гадоў атрымаў ад невялікага банку «Кредитимпэкс» больш за 87 мільёнаў расейскіх рублёў.
Актывісты Іркуцкага беларускага клюбу «Крывічы» зьвярнуліся да землякоў напярэдаді 75-годзьдзя Перамогі.
Аляксей Кручынін ужо ў Расеі. У яго ў Менску засталася сям’я. Сам ён ад камэнтароў устрымліваецца.
Больш за адна тысяча наймітаў расейскай «прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра» можа падтрымліваць наступ камандуючага Лібійскай нацыянальнай арміяй, мяцежнага генэрала Халіфы Хафтара ў Лібіі.
«Пацьвярджаем высылку нашага карэспандэнта і пазбаўленьне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы. Лічым, што гэтыя дзеяньні беларускіх уладаў абсалютна беспадстаўныя».
Маскоўскія ўлады закупілі сотні тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавірусу, паведаміўшы, што яны з Галяндыі. Аднак насамрэч тэсты былі кітайскай вытворчасьці, а іх дакладнасьць — далёкая ад заяўленай.
Рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў красавіку зьнізіўся да гістарычнага мінімуму. Такія вынікі тэлефоннага апытаньня «Левада-цэнтру».
У Маскве спадзяюцца на тое, што розныя мэтодыкі Беларусі і Расеі ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу «не прывядуць да выбуховага росту захворвальнасьці».
Прэмію ў міжнароднай журналістыцы далі The New York Times за асьвятленьне «драпежніцкага рэжыму» Ўладзіміра Пуціна ў Расеі.
Расейскія дэпутаты і сэнатары могуць прыехаць у Менск на вайсковы парад 9 траўня толькі як прыватныя асобы.
У горадзе Ўсінску ў расейскай Рэспубліцы Комі мясцовая адміністрацыя вывесіла на сьцяне аднаго з дамоў плякат да 75-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На ім фінскі салдат з аўтаматам і аленем.
У расейскім горадзе Чарапаўцы 9 траўня праз пагрозу каранавірусу будуць забароненыя ўсе мерапрыемствы, дзе могуць сабрацца больш за тры чалавекі. Пра гэта заявіў мэр гораду Вадзім Германаў.
Другі дзень запар колькасьць новых выпадкаў захворваньня на каранавірус у Расеі за суткі перавышае 10 тысяч, і чацьвёрты дзень запар фіксуюцца рэкорды ў колькасьці новых выпадкаў COVID-19.
Вядучы навуковы супрацоўнік расейскага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Гамалеі Віктар Ларычаў у інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква» назваў «глупствам» пляны правесьці ў Менску вайсковы парад 9 траўня.
Агульная колькасьць хворых складае цяпер 134 687 чалавек — сёмае месца ў сьвеце.
Лекар хуткай дапамогі ў Варонежскай вобласьці Аляксандр Шулепаў выпаў з акна шпіталя, дзе ён лячыўся ад каранавірусной інфэкцыі, паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службы абласнога дэпартамэнту аховы здароўя.
Кіраўнік Міністэрства будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Расеі Ўладзімір Якушаў заразіўся каранавірусам. У міністра і яго намесьніка Дзьмітрыя Волкава дыягназ «COVID-19» быў пацьверджаны паводле вынікаў кампутарнай тамаграфіі (КТ), паведамілі ў прэсавй службе ведамства.
9623 новыя выпадкі заражэньня каранавірусам выявілі за суткі ў Расеі. Гэта самы высокі сутачны паказьнік новавыяўленых носьбітаў каранавірусу SARS-CoV-2.
У Маскве рэальная колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю складае каля 2 адсоткаў, напісаў у суботу мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.
7933 новыя выпадкі заражэньня каранавірусам выявілі за суткі ў Расеі. Гэта самы высокі сутачны паказьнік новавыяўленых носьбітаў каранавірусу SARS-CoV-2.
У галоўным храме Ўзброеных сіл Расеі ў падмаскоўнай Кубінцы дэмантавалі мазаіку з выявай прэзыдэнта краіны Ўладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамляе «Коммерсантъ».
Вярхоўны суд Расеі рэкамэндаваў судзьдзям з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі заключаць пад варту падазраваных ці абвінавачаных у няцяжкіх злачынствах толькі ў выключных выпадках. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным дакумэнце.
Колькасьць выяўленых носьбітаў каранавірусу ў Расеі за суткі перавысіла 7 тысяч чалавек, паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з пашырэньнем пандэміі.
Контратэрарыстычная апэрацыя прайшла ў ноч на 30 красавіка. Зьнішчаны трое баявікоў. У іх канфіскавалі зброю, боепрыпасы і самаробныя выбуховыя прылады.
Расея папярэдзіла ЗША, што любая спроба выкарыстаць тактычную ядзерную зброю ў выглядзе балістычных ракет з падводных лодак паслужыць падставай для ядзернага адказу.
Сьцьвярджаецца, што «Роснефть» можа выдзеліць на гэтыя мэты да 1 мільярда даляраў.
Многія ўдзельнікі мітынгу ў Маскве выказвалі нязгоду з прапанаванымі Пуціным папраўкамі ў Канстытуцыю, расказвалі пра свой досьвед жыцьця ва ўмовах самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Фізычны пуск першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы плянуюць на ліпень 2020 году, а «энэргетычны пуск», калі з АЭС пачне паступаць электрычнасьць, чакаецца ў верасьні-кастрычніку 2020 году.
Пошукавік «Яндэксу» на запыт «Навальный» аддаваў прыярытэт нэгатыўным матэрыялам пра апазыцыйнага палітыка.
Енс Столтэнбэрг пацьвердзіў рашэньне NATO працягваць разьмяшчэньне сваіх баявых падразьдзяленьняў на тэрыторыі балтыйскіх дзяржаў.
Калі пашырэньне інфэкцыі ў Беларусі будзе працягвацца такім тэмпам, колькасьць хворых на каранавірус падвоіцца праз 8 дзён. Пры гэтым у Беларусі самы нізкі сярод суседзяў афіцыйны адсотак сьмяротнасьці ў інфікаваных каранавірусам.
Што дэманструе рэакцыя Ўладзіміра Пуціна на самы сур’ёзны крызіс яго дваццацігадовага кіраваньня? Ці здольны ён адэкватна адрэагаваць на беспрэцэдэнтны выклік? Як крызіс ператвараецца ў рэвалюцыю? Ці можа Крэмль скарыстацца крызісам у сваіх мэтах?
Чалавек, які хаваўся пад пазыўным «Эльбрус» у перахопленых тэлефонных перамовах пра падзеі на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе, у тым ліку пра катастрофу малайзійскага «Боінга» над Данбасам, — гэта палкоўнік ФСБ Расеі Ігар Ягораў.
Закон уступіць у сілу праз тры месяцы.
Кіраўніца «Союзмультфильма» кажа, што магчымы вынас спрэчкі на «дзяржаўны і міжурадавы ўзровень».
Урад нацыянальнай згоды Лібіі абвінаваціў наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера, якія ваююць на баку генэрала Халіфы Хафтара, ва ўжываньні нэрвова-паралітычнага газу.
Карыкатура зьявілася пасьля скандалу з «гуманітарнай дапамогай», у тым ліку апаратамі штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, якую расейскія ўлады некалькі тыдняў таму адправілі ў ЗША.
Паліцыянтам могуць спрасьціць ужываньне агнястрэльнай зброі і дазволіць ачапляць жылыя дамы, ускрываць машыны і агароджваць месцы правядзеньня масавых акцый.
Расея будзе дапамагаць Беларусі ў барацьбе з каранавірусам. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Россия-24» паведаміла віцэ-прэм’ер Расеі Вікторыя Абрамчанка.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў пагаліў галаву, і на ягоны ўзор у той жа ці на наступны дзень тое ж зрабілі шматлікія чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы ў рэспубліцы, паведамляюць «Каўказ-Рэаліі».
Паводле справаздачы Белстату Беларусь у студзені-лютым купляла нафту толькі ў Расеі і ўсяго тысячу тонаў у Казахстане. Куды падзеліся 80 тысячаў тонаў, купленыя ў Нарвэгіі напрыканцы студзеня?
20 красавіка цэны на травеньскія ф'ючэрсы (кантракты па пастаўках на травень) на тэхаскую нафту WTI абваліліся да мінусавога значэньня. Як гэта адбылося і што значыць для беларускай эканомікі?
Загрузіць яшчэ