Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Расеі рэкамэндаваў не адпраўляць абвінавачаных у СІЗА ў часе пандэміі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Вярхоўны суд Расеі рэкамэндаваў судзьдзям з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі заключаць пад варту падазраваных ці абвінавачаных у няцяжкіх злачынствах толькі ў выключных выпадках. Пра гэта гаворыцца ў адпаведным дакумэнце.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле дадзеных на канец красавіка, дыягназ «каранавірусная інфэкцыя» быў пацьверджаны ў 271 супрацоўніка Фэдэральны службы выкананьня пакараньняў, а таксама ў 40 абвінавачаных і асуджаных. Дырэктар службы ў сярэдзіне красавіка накіраваў ліст кіраўніку Вярхоўнага суду Расеі з заклікам не арыштоўваць абвінавачаных у злачынствах сярэдняй і невялікі цяжкасьці ва ўмовах распаўсюджваньня каранавірусу.

За некалькі дзён у сакавіку пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў на разгляд справаў у судах у Маскве была арыштаваная рэкордная колькасьць абвінавачаных, пісаў РБК.

Раней расейскія праваабаронцы заклікалі правесьці шырокую амністыю, каб разгрузіць СІЗА падчас эпідэміі каранавірусу, а Савет па правах чалавека выступіў за тое, каб зьняволеных з ізалятараў перавялі пад хатні арышт.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG