Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высокія чыноўнікі Чачэніі пагалілі галовы, бо так зрабіў Кадыраў і «прарок»


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў пагаліў галаву, і на ягоны ўзор у той жа ці на наступны дзень тое ж зрабілі шматлікія чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы ў рэспубліцы, паведамляюць «Каўказ-Рэаліі».

Кадыраў у панядзелак праводзіў пасяджэньне апэратыўнага штабу барацьбы з каранавірусам на тэрыторыі рэспублікі. Мясцовы жыхар спытаў яго, ці ня варта было б адкрыць у рэспубліцы цырульні. На гэта Кадыраў адказаў, што было б нядрэнна ўсім пагаліць галовы.

У аўторак Кадыраў зьявіўся на сваім інстаграме з паголенай галавой і яшчэ раз рэкамэндаваў усім пастрыгчыся, бо «салоны прыгажосьці зачыненыя, ды і цырульнікаў няма дома».

«Так рабілі нашы продкі, і галоўнае, з аўторка на сераду гэта рабіў прарок», — заявіў кіраўнік Чачні.

Прапанову Кадырава неадкладна выканалі многія яго падначаленыя. Першыя асобы зь мясцовых чыноўнікаў таксама выклалі на сваіх старонках фота і відэа з паголенымі галовамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG