Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазаіку з выявай Пуціна ў храме пад Масквой дэмантавалі


Мазаіка ў галоўным храме Ўзброеных сіл Расеі ў падмаскоўнай Кубінцы.
Мазаіка ў галоўным храме Ўзброеных сіл Расеі ў падмаскоўнай Кубінцы.

У галоўным храме Ўзброеных сіл Расеі ў падмаскоўнай Кубінцы дэмантавалі мазаіку з выявай прэзыдэнта краіны Ўладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамляе «Коммерсантъ».

Выданьне піша, што раней у Расейскай праваслаўнай царкве адзначалі, што рашэньне аб дэмантажы можа прыняць толькі Памесны сабор. Раней настаяцель храма япіскап Клінскі Стэфан казаў РБК, што рашэньне аб мазаіках будзе прымаць мастацкая рада будаўніцтва храму «з улікам меркаваньня самога кіраўніка дзяржавы».

26 красавіка прэсавы сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Ўладзімір Пуцін ведае пра мазаіку зь яго выявай, але лічыць, што пакуль рана такім чынам даваць ацэнку яго працы.

На мінулым тыдні «мбХ медиа» апублікавала фатаграфіі няскончаных мазаік, якімі будуць ўпрыгожаныя сьцены галоўнага храму Ўзброеных сіл Расеі. На адным з фота бачныя выявы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, міністра абароны Сяргея Шайгу, кіраўніка Савету Фэдэрацыі Валянціны Мацьвіенкі, старшыні Дзяржаўнай думы Вячаслава Валодзіна, сакратара Рады бясьпекі Мікалая Патрушава і дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, а таксама надпіс «Крым наш». Мазаіка прысьвечаная анэксіі Крыму ў 2014 годзе.

Як распавялі «Новай газеце» крыніцы, блізкія да членаў мастацкай рады будаўніцтва галоўнага храму Ўзброеных сіл, мазаіка, якая выклікала палеміку ў грамадзтве, дэмантаваная з улікам меркаваньня кіраўніцтва краіны і царквы. Пры гэтым ужо створаны эскіз мазаікі, якая заменіць дэмантаваны фрагмэнт.

Там на месцы, дзе былі кіраўнікі дзяржавы, цяпер намаляваныя манахі, якія трымаюць абраз Корсунскай Маці Божай. Надпіс «Крымская вясна» заменены на надпіс «Навекі з Расеяй». Тым ня менш, са зьместу фрагмэнта ўсё ж зразумела, што ён зьвязаны з падзеямі ў Крыме.

  • Галоўны храм Узброеных сіл Расеі ў парку «Патрыёт» у падмаскоўнай Кубінцы плянавалі адкрыць 9 траўня 2020 году да 75-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аднак напярэдадні стала вядома, што з прычыны карантынных захадаў адкрыцьцё перанесенае на нявызначаны тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG