Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве правялі першы Youtube-мітынг. Лябедзька паклікаў на такі і ў Беларусі


Кадр зь мітынгу «За жизнь»
Кадр зь мітынгу «За жизнь»

Першы буйны онлайн-мітынг прайшоў у Маскве ўвечары 28 красавіка пад лёзунгам «За жыцьцё». Як адзначаюць яго арганізатары, фарматам Youtube-мітынг быў максымальна набліжаны да звыклых пратэставых акцый.

Удзельнікі маглі ня толькі слухаць выступоўцаў, але і з дапамогай сваіх здымкаў з плякатамі на тэму мітынгу ўдзельнічаць у сходзе.

Многія ўдзельнікі мітынгу выказвалі нязгоду з прапанаванымі Пуціным папраўкамі ў Канстытуцыю, расказвалі аб сваім досьведзе жыцьця ва ўмовах абмежаваньняў і самаізаляцыі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

З патрабаваньнямі да ўладаў ратаваць людзей і краіну падчас крызісу, а не настойваць на зьмене Канстытуцыі, выступілі палітыкі, эканамісты, прадпрымальнікі, дэпутаты, навукоўцы і дзеячы культуры. Некалькі песень у «хатнім» выкананьні выканаў сьпявак Noize MC.

У Беларусі праз каранавірус не адбыліся традыцыйныя масавыя вулічныя акцыі на Дзень Волі і гадавіну Чарнобыльскай катастрофы.

Адзін зь лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, экс-старшыня Анатоль Лябедзька заклікаў на падобны да расейскага Youtube-мітынг 1 траўня на канале партыі. Лёзунгі прапанаванай ім акцыі — «за сумленныя выбары» і «За адстаўку Лукашэнкі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG