Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін спрасьціў атрыманьне расейскага грамадзянства. Для беларусаў асаблівыя ўмовы


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб спрашчэньні атрыманьня расейскага грамадзянства. Паводле дакумэнту, апублікаванага на афіцыйным партале прававой інфармацыі, цяпер іншаземцам ня трэба будзе адмаўляцца ад свайго грамадзянства пры атрыманьні расейскага пашпарта.

Таксама атрыманьне грамадзянства Расеі спрасьцілі для людзей, якія мелі грамадзянства СССР і пражываюць у былых саюзных рэспубліках. Цяпер ім ня трэба знаходзіцца тры гады ў Расеі і пацьвярджаць наяўнасьць афіцыйнай крыніцы даходу пры падачы заявы на ўступленьне ў расейскае грамадзянства.

Жыхары Беларусі, Казахстану, Малдовы і Ўкраіны цяпер пры наяўнасьці пасьведчаньня на права жыхарства ў Расеі могуць падаць дакумэнты на грамадзянства без выкананьня патрабаваньняў пра тэрмін пражываньня ў краіне.

Выпускнікі расейскіх вышэйшых навучальных устаноў змогуць падаваць заяву аб прыёме ў грамадзянства Расеі не пасьля трох гадоў працы ў Расеі, а пасьля аднаго году.

Таксама зьніжаны патрабаваньні для іншаземцаў, якія знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянамі Расеі – пры ўмове пражываньня ў краіне і наяўнасьці агульных дзяцей; і для замежнікаў, у якіх адзін з бацькоў – грамадзянін Расеі.

Закон набудзе моц праз тры месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG