Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі ўрад хоча пашырыць паўнамоцтвы паліцыянтаў. Вось пералік


Урад Расеі падрыхтаваў праект паправак у закон «Аб паліцыі», які пашырае паўнамоцтвы супрацоўнікаў МУС. Паліцыянтам могуць спрасьціць ужываньне агнястрэльнай зброі і дазволіць ачапляць жылыя дамы, ускрываць машыны і агароджваць месцы правядзеньня масавых акцый.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ўхвалены кабінэтам міністраў дакумэнт. У Дзяржаўную думу яго яшчэ ня ўнесьлі.

Законапраект прадугледжвае права паліцыянта са зброяй у руках ужыць яе пры затрыманьні, калі ён палічыць, што існуе пагроза нападу на яго.

Акрамя таго, у артыкул закону аб мерах дзяржаўнай абароны паліцыянтаў урад вырашыў дадаць палажэньне аб тым, што супрацоўнік паліцыі ня будзе перасьледаваны за дзеяньні, учыненыя пры выкананьні абавязкаў.

Раней паведамлялася, што транспартнай паліцыі дазволяць выкарыстоўваць электрашокеры.

Паводле зьвестак міжнароднай праваабарончай групы «Агора», у Расеі ў апошнія гады зьнізілася колькасьць асуджаных за перавышэньне паўнамоцтваў. Прыкладам, у 2019 годзе за катаваньні быў асуджаны 641 супрацоўнік МУС, што ў 2,5 раза менш, чым дзесяць гадоў таму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG