Перамовы Лукашэнкі і Пуціна пачаліся вельмі цікава. Традыцыйна падчас пратакольных здымак палітыкі ў прысутнасьці мэдыяў кажуць банальныя рэчы пра жаданьне разьвіваць двухбаковыя адносіны...
Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў, што Расея пагадзілася ўрэгуляваць колькасьць людзей у амбасадах. Амбасадар Чэхіі Віцезслаў Піванька застаецца ў Расеі. Міністэрства замежных справаў Расіі абвясьціла, што ўжыве далейшыя захады, калі «гістэрычная кампанія» будзе працягвацца.
Улады Славаччыны прынялі рашэньне абвясьціць пэрсонамі нон грата трох расейскіх дыпляматаў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністэр краіны Эдуард Хэгер.
Аляксандар Лукашэнка 22 красавіка сустрэўся з кіраўніком Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным.
Расея не адказала на патрабаваньне чэскай улады вярнуць у Маскву 20 высланых адтуль супрацоўнікаў чэскай амбасады. Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк абвясьціў на брыфінгу, што наступным крокам Прагі будзе высылка з краіны 60 расейскіх дыпляматаў. Яны мусяць пакінуць Чэхію да канца траўня.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю з заклікам да расейскіх уладаў неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага з калёніі, а таксама забясьпечыць яму поўнае выкананьне правоў, у тым ліку неабходную мэддапамогу.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў пра заканчэньне вучэньняў у Паўднёвай і Заходняй ваенных акругах. Пра гэта ён заявіў пасьля прыбыцьця ў акупаваны Крым, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на ТАСС.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ня мае зьвестак аб рашэньні Расеі пачаць апэрацыю супраць Украіны, але дапусьціў, што «сытуацыя можа разьвівацца ў любым кірунку».
Міністэрства транспарту Расеі распрацоўвае праект стварэньня ў Ленінградзкай вобласьці марскога тэрміналу для перавалкі беларускіх калійных угнаеньняў.
ЗША не ўспрымаюць на свой адрас «што-небудзь сказанае» прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, заявіла прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі. «Нас ня так лёгка пакрыўдзіць, у нас тоўстая скура», — сказала яна.
Сэнат (верхняя палата парлямэнту Чэхіі) назваў выбухі ў Вэрбеціцах у 2014 годзе, да якіх, паводле дадзеных чэскіх уладаў, датычныя расейскія спэцслужбы, актам дзяржаўнага тэрарызму супраць адной зь дзяржаваў – сяброў Эўразьвяязу, а значыць, і супраць усяго ЭЗ.
Уразьлівасьць Беларусі ўзмацняе вонкавую небясьпеку для Расеі, і наадварот, адзначыў, як паведамляе ТАСС, прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта.
Пасьля высылкі чэскіх дыпляматаў з Масквы, там засталося толькі пяць супрацоўнікаў. З 19 красавіка амбасада Чэхіі ў Маскве афіцыйна закрытая. У той жа час у расейскай амбасадзе ў Празе агулам працавала каля 130 чалавек, у тым ліку 43 дыпляматы. Цяпер дыпляматаў застаецца больш за 20.
У дзясятках гарадоў Расеі 21 красавіка праходзяць мітынгі ў падтрымку расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якога ўтрымліваюць у папраўчай калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці.
МЗС Расеі абвясьціла пэрсонамі нон грата 10 супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Расеі. Ноту пра гэта ўручылі ў сераду намесьніку амбасадара ЗША ў Маскве Барту Горману. Як сказана ў паведамленьні МЗС, амэрыканскім дыпляматам загадана пакінуць краіну да канца дня 21 траўня.
Паплечнікі Аляксея Навальнага 21 красавіка на цэнтральных плошчах і вуліцах расейскіх гарадоў праводзяць мітынгі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка, якога цяпер утрымліваюць у папраўчай калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці.
Чаму Ўладзімір Пуцін пачаў міжнародную частку свайго пасланьня з тэмы пра пляны «перавароту ў Беларусі» і «забойства Лукашэнкі»? Якія наступствы для беларуска-расейскіх адносінаў будзе мець такая расстаноўка міжнародных акцэнтаў у пасланьні? Як гэта адаб’ецца на адносінах Расеі з Захадам?
У Чэхіі паліцыя правяла рэйды супраць удзельнікаў ваенізаванай арганізацыі, якіх падазраюць у паездках на баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны.
Падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін згадаў пра спробу так званага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, які нібыта прадухіліла ФСБ супольна з КДБ Беларусі.
Паплечнікі апазыцыйнага расейскага палітыка Аляксея Навальнага, які галадае ў калёніі з патрабаваньнем дапусьціць да яго цывільных лекараў, абвясьцілі аб правядзеньні мітынгаў у яго падтрымку ў гарадах Расеі 21 красавіка
Украінскія ўлады разглядаюць некалькі сцэнароў разьвіцьця вайсковых падзеяў і лічаць, што імавернасьць нападу Расеі на Ўкраіну вельмі высокая. Наколькі магчымы прамы напад з боку Расеі і адкуль?
Улады Калюмбіі накіравалі ноту пратэсту амбасадару Расеі ў Багаце Мікалаю Таўдумадзэ з прычыны парушэньня паветранай прасторы краіны расейскім самалётам. Парушальнікам аказаўся паветраны пункт кіраваньня ФСБ Расеі Іл-96-400ВПУ. На яго суправаджэньне паднялі зьнішчальнік-перахопнік.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што пытаньне аб меркаванай падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.
Сьледчыя ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Ровенскай вобласьці выйшлі на групу грамадзян Беларусі, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія вэрбавалі ўкраінцаў для збору інфармацыі пра дзяржаўныя сакрэты Ўкраіны.
Украінскія экспэрты перакананы, што заявы Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі і КДБ Беларусі аб раскрыцьці спробы «дзяржаўнага перавароту» сьведчаць аб павелічэньні залежнасьці Аляксандра Лукашэнкі ад Расеі і пагрозах узброеных правакацыяў на мяжы з Украінай.
Рэакцыя Масквы на высылку з Чэхіі 18 супрацоўнікаў амбасады Расеі аказалася больш жорсткай, чым меркавалі ў Празе, таму чэскі ўрад разгледзіць далейшыя крокі, заявіў 19 красавіка на прэс-канфэрэнцыі міністар замежных спраў Чэскай Рэспублікі Ян Гамачак.
ЗША заявілі ў нядзелю, што падтрымліваюць Чэхію, пасьля таго, як яна выправадзіла 18 расейскіх дыпляматаў, і абвінаваціла Маскву ў датычнасьці да выбуху на складзе боепрыпасаў у Вэрбеціцах, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Джэйк Саліван заявіў, што Злучаныя Штаты разглядаюць цэлы шэраг магчымых захадаў.
У Чэхіі бурліва абмяркоўваецца паведамленьне ўладаў пра датычнасьць расейскіх спэцслужбаў да выбухаў ў 2014 годзе на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцы на ўсходзе краіны.
Паводле словаў дыпляматкі, Расея ў бліжэйшы час аб’явіць аб канкрэтных кроках у адказ на высылку супрацоўнікаў амбасады РФ у Чэхіі
Паплечнікі Аляксея Навальнага абвясьцілі, што мітынг у падтрымку палітыка, заяўкі на ўдзел у якім зьбіралі на сайце free.navalny.com, адбудзецца ўвечары ў сераду 21 красавіка на цэнтральных плошчах і вуліцах расійскіх гарадоў.
Чэскае нацыянальнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю просіць аб садзеяньні ў вышуку і затрыманьні дваіх падазраваных, якія з 11 па 16 кастрычніка 2014 года знаходзіліся ў Чэхіі.
Кардыёлаг-тэрапэўт Яраслаў Ашыхмін заявіў у інтэрвію «Новай газэце»: «Наш пацыент можа памерці ў любую хвіліну»
Міністэрства замежных спраў Расеі запатрабавала, каб украінскі дыплямат пакінуў кріану цягам 72 гадзінаў.
Сярод падпісантаў звароту — пяць нобэлеўскіх ляўрэатаў, у тым ліку Сьвятлана Алексіевіч.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі 17 красавіка затрымала ў Санкт-Пецярбургу ўкраінскага консула Аляксандра Сасанюка. Яго абвінавацілі ў дзейнасьці, несумяшчальнай з статусам дыплямата, — атрыманьні закрытай інфармацыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін за 2020 год зарабіў 9,99 млн рублёў (прыкладна 130 тыс.даляраў ЗША).
Расея вышле з краіны дзесяць амэрыканскіх дыпляматаў. Пра гэта заявіў у пятніцу расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.
Візыт прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусьціна ў Беларусь варта лічыць знакавым. Ён азначае вяртаньне Расеі да стратэгіі «прымушэньня да інтэграцыі».
Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін прыехаў у Беларусь на даручэньне расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, каб разгледзець «адну з найважнейшых праблем».
У анэксаваным Крыме ўлады скароцяць падачу вады жыхарам Алушты да пяці гадзін на суткі.
Больш за 60 навукоўцаў, філёзафаў і выкладчыкаў зь унівэрсытэтаў розных краінаў сьвету напісалі адкрыты ліст у падтрымку чатырох журналістаў расейскага студэнцкага выданьня DOXA, супраць якіх улады распачалі крымінальную справу аб уцягваньні ў пратэсты непаўналетніх
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у чацьвер днём выступіў у Белым доме са зваротам з нагоды новых санкцыяў, уведзеных Злучанымі Штатамі ў дачыненьні да Расеі.
Маскоўскае бюро Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) просіць прыняць у тэрміновым парадку меры, якія абавяжуць Расейскую Фэдэрацыю ўстрымацца ад выкананьня 520 «адміністрацыйных пратаколаў», якія распачатыя або пагражаюць СМІ са студзеня 2021 году.
У 16-хвілінным відэа гаворка ідзе пра «ўлюбёную, і, мабыць, таму самую сакрэтную» дачу прэзыдэнта Расеі на Валдаі, плошчай у 150 гектараў, з асабняком у 3500 квадратных мэтраў.
Лёс распарадзіўся так, што ў Расеі жыве шмат маіх сваякоў. Незалежна ад іх палітычных поглядаў і густаў, апошнія два дзясяцігодзьдзі я нязьменна ім спачуваю. Спачуваю нават у тым выпадку, калі яны, магчыма, не спачуваюць мне і майму народу.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што міжнародная салідарнасьць і падтрымка Ўкраіны зьяўляюцца элемэнтам стрымліваньня Расеі ад магчымых вайсковых дзеяньняў.
Адміністрацыя Джо Байдэна мае намер увесьці ў чацьвер новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.
Загрузіць яшчэ