Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць затрыманых на акцыях у падтрымку Навальнага ў Расеі перавысіла 1000


Шэсьце ў падтрымку Навальнага ў Самары, Расея, 21 красавіка 2021
Шэсьце ў падтрымку Навальнага ў Самары, Расея, 21 красавіка 2021

У дзясятках гарадоў Расеі 21 красавіка праходзяць мітынгі ў падтрымку расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якога ўтрымліваюць у папраўчай калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці.

У некаторых гарадах улады абмежавалі доступ да цэнтральных плошчаў, дзе прыхільнікі апазыцыянэра зьбіраліся праводзіць мітынгі, паліцыя таксама папярэджвала актывістаў і журналістаў. Паводле апошніх зьвестак праваабарончага праекту OVD-Info, у цэлым у Расеі паводле стану на 22.00 затрымана больш за 1000 чалавек больш як у 80 гарадах. Больш за ўсё затрыманых ва Ўфе — 87, Пецярбургу — 351, Сочы — 50, Казані — 40, Кемераве — 36, Барнауле — 33, Новакузьнецку — 30, Варонежы — 26, Томску — 24, Маскве — 20.

Яшчэ да вечара ў Маскве затрымалі колішняга дэпутата Дзяржаўнай Думы Ўладзіміра Рыжкова, напісаў у сваім тэлеграм-канале галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў. Паводле яго, Рыжкова вінавацяць у парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Таксама ў Маскве затрымалі Любоў Собаль, юрыстку кіраванага Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй, і прэс-сакратарку апазыцыянэра Кіру Ярмыш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG