Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна Пуцін зарабляе ў 2,5 разы, а прэм’ер РФ Мішусьцін — у 5 разоў больш, чым Лукашэнка


Каляж з фільму Аляксея Навальнага «Палац для Пуціна»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін за 2020 год зарабіў 9,99 млн рублёў (прыкладна 130 тыс.даляраў ЗША).

Гэта вынікае з дэклярацыі, якую апублікавалі на сайце Крамля.

Яго даходы за 2019 год складалі 9,72 млн рублёў, за 2018 год — 8,6 млн руб.

За прэзыдэнтам РФ па-ранейшаму лічацца:

  • кватэра плошчай 77 кв.м і гараж у 18 кв.м,
  • кватэра ў 153,7 кв.м,
  • гаражнае месца ў карыстаньні,
  • два аўтамабілі — ГАЗ М-21 і «Ніва»,
  • аўтапрычэп «Скіф».

Уся яго маёмасьць знаходзіцца ў Расеі.

Прэмʼер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін задэкляраваў даход у памеры 19,8 млн рублёў (каля 260 тыс.даляраў), які вырас на 1,6 млн рублёў у параўнаньні з 2019 годам.

У выключнай уласнасьці Мішусьціна, згодна з дэклярацыяй, няма абʼектаў нерухомасьці. Сумесна з жонкай і сынам у іх у карыстаньні:

  • зямельны ўчастак у 55 сотак,
  • жылы дом у 861,2 кв. м,
  • кватэра ў 141,6 кв. м.

Даходы ягонай жонкі Ўладлены склалі 63,8 млн рублёў (830 тыс.даляраў). Жонка валодае таксама аўтамабілем Ford Kuga.

А колькі зарабляе кіраўнік Беларусі?

У дэклярацыі, якую Аляксандар Лукашэнка падаваў летась напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, ён указаў 117 068 рублёў заробку (крыху меней як 50 тыс.даляраў)

  • што да нерухомасьці, Лукашэнка ўказаў, што ў яго няма ні хат, ні зямельных надзелаў, ні кватэр, ні гаражоў, ні іншых будынкаў
  • пра валоданьне хаця б адным аўтамабілем — ні слова
  • іншай маёмасьці ў выглядзе акцый або у статутных фондах кампаній, згодна з дакумэнтам, у яго таксама няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG