Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра маёмасьць Лукашэнкі за 5 дзён паглядзелі 5 мільёнаў чалавек


Палац незалежнасьці ў Менску, адна з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.
Палац незалежнасьці ў Менску, адна з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

Гледачы пакінулі 300 тысяч падабаек і 50 тысяч камэнтароў.

Беспрэцэдэнтную для Беларусі аўдыторыю сабраў фільм-расьсьледаваньне «Лукашэнка. Залатое дно» ад каманды Nexta. За пяць поўных дзён яго паглядзелі больш за 5 мільёнаў разоў.

Дакумэнтальная стужка, прэм’ера якой адбылася а 18-й гадзіне 8 сакавіка, на сэрвісе Youtube па стане на 09:45 14 сакавіка набрала 5 мільёны 88 тысяч праглядаў.

На піку фільм Сьцяпана Пуцілы адначасова глядзелі звыш 100 тысяч карыстальнікаў.

Стужка расказвае пра палацы, самалёты, аўтамабілі і іншую маёмасьць, якой карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоная сям’я.

Сам Лукашэнка назваў фільм хлусьнёю, хоць заявіў, што яго не глядзеў.

Аўтары «Залатога дна» абяцаюць зрабіць рэзананснае дасьледаваньне «сэрыялам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG