Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне Навальнага пра «палац Пуціна» набрала 100 млн праглядаў


Палац пад Геленджыком.
Палац пад Геленджыком.

Фільм-расьсьледаваьнне Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй «Палац для Пуціна» набраў 100 мільёнаў праглядаў на youtube, паведаміў дырэктар ФБК Іван Жданаў са спасылкай на ўнутраную статыстыку відэахостынгу.

Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расьсьледаваньне аб так званым палацы Уладзіміра Пуціна пад Геленджыком 19 студзеня. Фільм быў зроблены яшчэ да арышту Аляксея Навальнага.

ФБК сьцьвярджае, што рэзыдэнцыя прэзыдэнта Расеі плошчай 68 гектараў на мысе Ідакопас была пабудавана ў 2010 годзе, яе кошт складае каля мільярда даляраў, на яе тэрыторыі ёсьць падземны лядовы палац, царква, 80-мэтровы мост «для падыходу да чайнага доміку», тунэль для спуску з палаца да мора. Сьцьвярджаецца, што палац зараз рамантуецца, паколькі ён пацярпеў з прычыны цьвілі, і ў ходзе рамонту будуюцца новыя аб’екты.

Па дадзеных ФБК, узьвядзеньне палаца спансавалі за кошт афшора, куды «ахвяравалі» грошы набліжаныя да Пуціна бізнэсоўцы.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў фільм пра рэзыдэнцыю Пуціна «лухтой» і «кампіляцыяй». Пазьней сам Пуцін, выступаючы перад студэнтамі, заявіў, што палац ніколі не быў на яго аформлены і не належаў яго блізкім сваякам.

У адказ у Фондзе барацьбы з карупцыяй адзначылі, што ні сват прэзыдэнта Мікалай Шамалаў, на якога быў аформлены палац, ні кіраўнік будоўляй стрыечны пляменьнік Пуціна Міхаіл Шаэомаў у сілу сямейнага кодэксу Расеі сапраўды не адносяцца да блізкіх сваякоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG