Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што мяняе пасланьне Пуціна пра «змову» і «спробу забойства Лукашэнкі»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

​Падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу Расейскай Фэдэрацыі 21 красавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін згадаў пра спробу так званага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, які нібыта прадухіліла ФСБ супольна з КДБ Беларусі.

Ён абвінаваціў удзельнікаў змовы супраць Лукашэнкі ў падрыхтоўцы масаванай кібэратакі на Беларусь і заявіў, што «спроба забойства прэзыдэнта Беларусі застаецца без адказу на Захадзе».

  • Чаму Ўладзімір Пуцін пачаў міжнародную частку свайго штогадовага пасланьня з тэмы пра пляны «перавароту ў Беларусі» і «забойства Лукашэнкі»?
  • Якія наступствы для беларуска-расейскіх адносінаў будзе мець такая расстаноўка міжнародных акцэнтаў у пасланьні?
  • Як гэта адаб’ецца на адносінах Расеі з Захадам?
  • Якіх дыпляматычных крокаў Беларусі і Расеі ў адказ на заходнюю «спробу перавароту» можна чакаць?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Міхаіл Сакалоў і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

  • Сюжэт пасланьня пра пляны «перавароту ў Беларусі» і «забойства Лукашэнкі» быў разьлічаны на ўнутраную аўдыторыю — беларускую і расейскую
  • Мэта яго — дэманізацыя Захаду
  • Калі нават Фядута і Зянковіч спрабавалі зладзіць нейкі пераварот, то Захад тут пры чым? Фактаў, якія б гэта пацьвярджалі, няма
  • З гэткай расстаноўкі прыярытэтаў вынікае, што Лукашэнку будзе аказаная большая падтрымка з боку Расеі, чым гэта меркавалася раней
  • Пуцін спрабаваў ціснуць на Лукашэнку, спрабаваў падштурхнуць нейкую канстытуцыйную рэформу ў Беларусі
  • Цяпер, мяркую, усе гэтыя пытаньні зьнятыя, цяпер ціску на яго ў кірунку транзыту ўлады ня будзе
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Іншая рэч, што можа ўзмацніцца ціск на Лукашэнку ў кірунку больш глыбокай інтэграцыі
  • Маўляў, калі ты ня пойдзеш на больш шчыльную інтэграцыю, то Расея ня зможа цябе абараніць
  • Беларусь ня мае паўнамоцтваў узьняць гэтае пытаньне ў Радзе бясьпекі ААН, гэта можа зрабіць Расея
  • Беларускі бок будзе выкарыстоўваць гэтую тэму ў чыста прапагандысцкіх мэтах
  • Практычным вынікам гэтай правакацыі можа стаць узмацненьне рэпрэсіяў
  • Гэта павінна дэлегітымізаваць усе новыя заходнія санкцыі
  • Вынікам можа стаць і адмова ад шматвэктарнасьці, ад сытуацыйнага нэўтралітэту ў канфлікце Расеі з Захадам і з Украінай

Сакалоў

  • Пуцін прадаваў расейскаму народу мітычную гісторыю пра пераварот у Беларусі
  • Ён засмучана канстатаваў, што на інфармацыю пра спробу перавароту і забойства Захад адрэагаваў вельмі млява
  • У Беларусі было шмат гісторыяў пра нейкіх тэрарыстаў
  • Захаду складана паверыць, што філёляг, юрыст і палітык зьбіраліся зладзіць пераварот і паралізаваць энэргетычную інфраструктуру Менску
  • Я мяркую, што гэты міт створаны ня столькі беларускімі, колькі расейскімі спэцслужбамі
  • Лёгіка такая: сёньня нейкія злачынцы ладзяць змовы ў Менску, а заўтра зоймуцца Масквой
  • Сёньня мы бачым у Маскве ачэпленыя плошчы і АМАП, сабраны для абароны цэнтру гораду
  • Паводле вэрсіі Пуціна, ёсьць страшны зьвер Шэрхан, а ў яго ёсьць шакалы Табакі — гэта, відаць, якраз апазыцыянэры
Міхаіл Сакалоў
Міхаіл Сакалоў
  • Адны «шакалы» замахваюцца на Лукашэнку, а іншыя, магчыма, замахнуцца і на Пуціна
  • Я б не выключаў, што на перамовах Пуціна і Лукашэнкі зноў узьнікне тэма расейскай вайсковай базы, чаго даўно дамагаўся Пуцін ад Лукашэнкі
  • Магчымае зьяўленьне расейскіх вайсковых злучэньняў у Беларусі, якія будуць пагражаць Украіне
  • Ёсьць што папрасіць у Лукашэнкі ў абмен на расейскую эканамічную дапамогу
  • Я ня думаю, што Пуцін зараз будзе абвастраць гэтую тэму, выносіць яе на высокі ўзровень. Ён ня будзе выносіць гэтае пытаньне на абмеркаваньне ў Радзе бясьпекі ААН
  • Ён выказаўся пра гэта ў размове з Байдэнам — маўляў, вы нас павучаеце наконт Навальнага і Ўкраіны, а мы ад вас трываем такія жахлівыя дзеяньні адносна Беларусі
  • Палітычная гістэрыя, якая ўзьнялася раней адносна Ўкраіны, а цяпер адносна «змовы» супраць Беларусі — гэта ўнутрыпалітычная тэма, падрыхтоўка да думскіх выбараў
  • Гэта ўскоснае тлумачэньне, чаму расейскія ўлады не пускаюць апазыцыянэраў балятавацца, чаму іх саджаюць

Затрыманьне Зянковіча, Кастусёва, Фядуты і справа «змоўшчыкаў». Што трэба ведаць

  • У Шклове ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  • Увечары таго ж дня жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты паведаміла пра яго зьнікненьне ў Маскве. 13 красавіка КДБ Беларусі паведаміў, што Фядута затрыманы.
  • У ноч на 14 красавіка стала вядома аб затрыманьні ў Маскве беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча. Усе яны цяпер у менскім СІЗА КДБ.
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
  • Увечары 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.
  • Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.
  • Амаль сынхронна ФСБ Расеі заявіла, што яны сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Зянковіча і Фядуты, якія нібыта плянавалі 9 траўня «ажыцьцяўленьне вайсковага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
  • У рэпартажы на беларускім дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фрагмэнт відэаразмовы ў Zoom, у якой, акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты, удзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі (усе жывуць у ЗША), нібыта ўдзельнікі змовы. У інтэрвію Свабодзе двое зь іх адкінулі абвінавачаньні (тут і тут).
  • Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША і Польшчы назвалі абвінавачаньні ўладаў Беларусі і Расеі на свой бок няпраўдай.
  • 21 красавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што краіны Захаду ігнаруюць факты падрыхтоўкі «дзяржаўнага перавароту ў Беларусі» і «плянаваньня забойства» Аляксандра Лукашэнкі. Ён абвінаваціў удзельнікаў «змовы супраць Лукашэнкі» ў падрыхтоўцы масаванай кібэратакі на Беларусь.
  • 22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).
  • 30 красавіка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юры Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзьмітры Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар. Акрамя Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, у няволі трымаюць Вольгу Галубовіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG