Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледам за нафтапрадуктамі Расея хоча стварыць тэрмінал для перавалкі беларускіх угнаеньняў


Марскі порт, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства транспарту Расеі распрацоўвае праект стварэньня ў Ленінградзкай вобласьці марскога тэрміналу для перавалкі беларускіх калійных угнаеньняў.

«Мы прапанавалі некалькі пляцовак для беларускага боку, якія адпавядаюць іх патрабаваньням. Я думаю, неўзабаве будзе створана рабочая група для рэалізацыі гэтага праекту. Высьветлім усе дэталі, якія могуць узьнікнуць па ходзе», — цытуе «Інтэрфакс» намесьніка кіраўніка транспартнага ведамства Аляксандра Пашывая.

У прыватнасьці, разглядаецца варыянт стварэньня тэрміналу ў Фінскім заліве — пляцоўкі Усьць-Луга і Высоцк. Беларускі бок, па словах чыноўніка, пакуль не прыняў рашэньне што да прыярытэтнага варыянту. Аднак да лета пытаньне можа быць вырашана.

Сёлета ў лютым Расея і Беларусь падпісалі пагадненьне аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія порты. Дакумэнт прадугледжвае дастаўку амаль 10 млн тон мазуту, бэнзіну і алівы ў 2021-2023 гадах. Такім чынам у Менску адрэагавалі на ўвядзеньне санкцый Эўразьвязу — раней гэта рабілася праз тэрміналы краін Балтыі.

Пытаньне аб арганізацыі перааарыентацыі беларускіх угнаеньняў на Расею зьбіраюцца апрабаваць па прыкладзе перавалкі нафтапрадуктаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG