Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на гульцоў хакейнага клюбу «Дынама-Маладэчна» за дамоўны матч з «Магілёвам», які адбыўся 12 лістапада 2019 году, паведамілі ў СК.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў прызначэньні ягонага старэйшага сына Віктара на пасаду віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту няма ніякай кансьпіралёгіі. І запэўнівае, што такая прапанова сыходзіла не ад яго, піша Tut.by.
Калі на Алімпіядзе ў Токіё-2020 ня будзе выніку, спартовыя функцыянэры на сваіх пасадах не затрымаюцца. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на алімпійскім сходзе, паведамляе БелТА.
Віктар Лукашэнка зацьверджаны на пасаду першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Ягоную кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі алімпійскага сходу.
Зборная Беларусі ў футболе завяршыла ўдзел у адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2020 году выязной паразай ад каманды Нямеччыны (0:4).
Беларускага барца Кірыла Грышчанку пазбавілі залатога мэдаля Эўрапейскіх гульняў у Менску, піша сайт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.
Пачынаючы ад 2006 году, барысаўская каманда БАТЭ нязьменна станавілася чэмпіёнам Беларусі.
Заўзятары за суткі сабралі на онлайн-платформе сhange.org 1500 заплянаваных подпісаў з патрабаваньнем сысьці ў адстаўку дзейнае кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу.
Спартовая форма з выявай гістарычнага герба «Пагоня» — адна з самых рэдкіх у сьвеце, а таму надзвычай цэніцца ў калекцыянэраў. Амэрыканскі зьбіральнік расказаў Свабодзе, чаго яму каштаваў падобны рарытэт зь Беларусі.
У любым выпадку выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў стаў найлепшым вынікам для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.
У верасьні жаночая каманда ФК «Менск» выйшла ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы каманду «Цюрых». Гэта найлепшы вынік для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў фінале малога выніковага турніру WTA ў Чжухае нанесла паражэньне нідэрляндзкай тэнісістцы Кікі Бэртэнс (10) зь лікам 6: 4, 6: 2, Пра гэта паведамляе «Прессбол».
Адзін з самых вядомых футбольных клюбаў краіны ня можа знайсьці ўласьніка. Свабода паспрабавала разабрацца, чаму.
Былы міністар спорту і турызму Аляксандар Шамко, якога Лукашэнка звольніў за карупцыю, ужо некалькі месяцаў працуе першым намесьнікам старшыні «Беларускай фэдэрацыі шахмат», як заўважыў «Беларускі партызан».
«Я пры першай жа сустрэчы прапанаваў: давайце весьці эфір па-беларуску, было б цікава, я тады адчуваў бы, што вартую рэч раблю. Мне сказалі, што ўсё разумеюць, але гэта ўсё ж гэта бізнэс, рынак, а большасьць гледачоў расейскамоўная».
Dev.by са спасылкай на ўласную неназваную крыніцу сьцьвярджае, што перамовы пра пакупку клюбу ўжо завяршыліся з адмоўным вынікам.
Спартовае выданьне «Прессбол» надрукавала адкрыты ліст паўтары сотні вядомых беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць за перайменаваньне футбольнага стадыёну ў Барысаве ў «Капскі-Арэну».
Падчас матчу Беларусь — Галяндыя 13 кастрычніка заўзятараў не пускалі на стадыён у шаліках з гербам «Пагоня». Да тых, каго прапусьцілі, на сэктары падыходзілі людзі ў цывільным.
Адзін з найлепшых футбольных галкіпераў сучаснасьці Джанлюіджы Буфон прызнаўся, што ў маладосьці перажыў страшную дэпрэсію, выкараскацца зь якой дапамагла карціна Марка Шагала з пэйзажам Віцебска.
Прадстаўнік ураду растлумачыў невялікую колькасьць жаночых квіткоў тым, што «грамадзтва яшчэ не гатовае да поўнай адмены забароны».
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала сытуацыю «цынічным рэклямным трукам».
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (NBA) у панядзелак сутыкнулася з хваляй крытыкі — прычынаю стаў твіт галоўнага мэнэджэра баскетбольнай каманды Houston Rockets Дэрыла Морэй, у якім той выказаўся ў падтрымку дэманстрантаў у Ганконгу.
Улады Ірана заявілі, што прынамсі 3500 прыхільніц футболу будуць дапушчаныя на стадыён падчас гульні нацыянальнай зборнай супраць каманды Камбоджы. Рашэньне пусьціць жанчын на стадыён адбылося пад ціскам ФІФА і зьвязанае са сьмерцю заўзяракі Сагар Хадаяры ў верасьні 2019 года.
Футбольны агент зь Віцебску Валеры Ісаеў ініцыяваў флэшмоб, каб назваць стадыён «Барысаў-Арэна» у гонар Анатоля Капскага. Старшыня праўленьня ФК БАТЭ памёр летась ад цяжкай хваробы.
Найлепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка выйграла турнір WTA Premier 5 у кітайскім горадзе Ухань. Як пераможца яна атрымала 520 тысяч даляраў.
Футбольны клюб «Менск» на выезьдзе абыграў швэйцарскую каманду «Цюрых» і выйшаў у 1/8 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў.
Зь лікам 1:1 скончыўся ўчора матч паміж «Дынама-Брэст» БАТЭ. Гэтую гульню называюць «галоўным матчам году». І хоць да канца чэмпіянату Беларусі па футболе яшчэ больш як два месяцы, але менавіта гэтую гульню лічаць ледзь не «залатым матчам».
У 2021 годзе Беларусь прыме чэмпіянат Эўропы ў футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні выканаўчага камітэту UEFA, праведзенага ў славенскай Любляне, паведамляе Беларуская фэдэрацыя футбола.
Эдуард Міховіч, чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, летась прайшоў адбор у адну з самых прэстыжных спартовых камандаў — «Тайгер Муай Тай».
Зборная Расеі прапусьціць другі запар чэмпіянат сьвету ў лёгкай атлетыцы.
Расейскіх спартоўцаў могуць выключыць зь ліку ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо ў сувязі з падазрэньнямі, што маскоўскае антыдопінгавае агенцтва падрабіла вынікі допінг-пробаў да таго, як іх вынікі былі перададзеныя ва Ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA, піша Daily Telegraph.
Адзін зь лідэраў зборнай Беларусі ў грэка-рымскай барацьбе Кірыл Грышчанка прапусьціць чэмпіянат сьвету ў Нур-Султане: у яго арганізьме выявілі забароненае рэчыва.
15 верасьня прайшоў Менскі паўмаратон. Усяго на старт выйшлі 40 тысяч удзельнікаў з 68 краінаў сьвету. Статус забегу цяпер стаў вышэйшым: яму ўпершыню нададзены сярэбраны лэйбл міжнароднай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша Tut.by.
Капскі, які быў ініцыятарам будаўніцтва арэны, вельмі крытычна ставіўся да няпрофільных падзей на футбольных пляцоўках.
Дарожка разьлічаная як на традыцыйныя ровары, так і на спэцыяльныя мадэлі з ручным кіраваньнем і электрычныя прыстаўкі да інвалідных калясак, якія адаптаваныя пад патрэбы і фізычныя магчымасьці людзей з інваліднасьцю.
Алімпійскія чэмпіёны ў біятлёне Дар’я Домрачава і яе муж, славуты нарвэскі спартовец Уле-Эйнар Б’ёрндален, падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітаю і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Гульняў 2022 году ў Пэкіне.
Аляксей Талай устанавіў сусьветны рэкорд на дэбютным для сябе чэмпіянаце сьвету ў плаваньні сярод паралімпійцаў у Лёндане. Беларусу не было ў роўных у заплыве на дыстанцыі 50 мэтраў брасам.
Алімпійскі чэмпіён у фрыстайле Антон Кушнір стаў трэнэрам-кансультантам нацыянальнай зборнай Казахстану. Гэта ён пацьвердзіў у інтэрвію спартоваму парталу Olympic.kz.
Каманда Эўропы перамагла зборную ЗША ў лёгкаатлетычнай сустрэчы, якая цягам двух дзён праходзіла на менскім стадыёне «Дынама».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 329 «Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь у відах спорту».
«Я абяцаю вам, што праз два гады Менск стане сталіцай Злучаных Штатаў Амэрыкі», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бэльгійка Эліз Мэртэнс выйгралі адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open) у парным разрадзе.
22-гадовы Антуан Юбэр з Францыі на хуткасьці больш як 250 км/г урэзаўся ў агароджу трасы падчас заезду. Затым у ягоную машыну ўрэзаўся наступны гоншчык.
Удзельніца сямі Алімпіядаў у акадэмічным веславаньні Кацярына Карстэн завяршыла карʼеру ва ўзросце 47 гадоў. Беларуская вясьлярка паведаміла пра гэта 29 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, піша Tut.by.
У 2016 годзе Лукашэнка заяўляў, што Эўрапейскія гульні абыдуцца Беларусі ў 50 млн даляраў.
Хацелі 50 млн даляраў, атрымалася ня менш за 265 млн. Ды «яны спрэс забываюць, што такое імідж Беларусі, што такое турыстычны прыток падчас гульняў».
Беларускі паралімпіец Дзьмітры Рышкевіч загінуў на трэніроўцы падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету па акадэмічным веславаньні.
Ён быў адзіным кандыдатам на пасаду.
Чаму беларускі beach soccer дэманструе нашмат лепшыя вынікі, чым традыцыйны вялікі футбол? Як разьвіваецца дысцыпліна без прыродных пляжаў? Хто гуляе ў нацыянальным першынстве і за галоўную каманду краіны?
Прыехаць у Беларусь бязь візы змогуць наведнікі і ўдзельнікі матча па лёгкай атлетыцы паміж зборнымі камандамі Эўропы і ЗША, які пройдзе на менскім стадыёне «Дынама» 9–10 верасьня. Адпаведны ўказ 16 жніўня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, піша БелТА.
Загрузіць яшчэ