Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў прапусьціць чэмпіянат сьвету ў лёгкай атлетыцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зборная Расеі прапусьціць другі запар чэмпіянат сьвету ў лёгкай атлетыцы.

23 верасьня выканаўчы камітэт Сусьветнай лёгкаатлетычнай фэдэрацыі (IAAF) падоўжыў забарону на ўдзел расейскіх атлетаў у спаборніцтвах у сувязі з новым допінгавым скандалам. Адпаведнае рашэньне апублікавалі на сайце IAAF.

Усерасейская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі была дыскваліфікаваная яшчэ ў лістападзе 2015 году, пасьля таго як Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) выявіла доказы шырокамаштабнага ўжываньня допінгу расейскімі атлетамі.

Расейская зборная лёгкай атлетыкі прапусьціла Алімпійскія гульні 2016 году і чэмпіянат сьвету 2017 году. Да спаборніцтваў дапускаліся пад нэўтральным сьцягам толькі асобныя расейскія спартоўцы, якія змаглі даказаць, што не ўжывалі допінгу.

Маскоўскую антыдопінгавую лябараторыю падазраюць у падробцы дадзеных аб допінг-пробах перад іх перадачай у WADA. Паведамляецца, што з базы была выдаленая частка інфармацыі пра станоўчыя допінг-пробы расейскіх спартоўцаў. Калі гэта пацьвердзіцца, дзейнасьць Расейскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) будзе прыпыненая, а расейскія спартоўцы — ня толькі лёгкаатлеты, але і прадстаўнікі іншых відаў спорту — ня змогуць выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе.

Праз дыскваліфікацыю РУСАДА на зімовых Гульнях 2018 году ў Паўднёвай Карэі расейскія спартоўцы выступалі пад нэўтральным сьцягам.

Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва дало Расеі тры тыдні на тое, каб растлумачыць магчымыя фальсыфікацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG