Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса пазбавілі золата Эўрапейскіх гульняў праз допінг

абноўлена

Кірыл Грышчанка пасьля атрыманьня золата Эўрапейскіх гульняў – 2019. Здымак 30 чэрвеня
Кірыл Грышчанка пасьля атрыманьня золата Эўрапейскіх гульняў – 2019. Здымак 30 чэрвеня

Беларускага барца Кірыла Грышчанку пазбавілі залатога мэдаля Эўрапейскіх гульняў у Менску, піша сайт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Пра станоўчую допінг-пробу Грышчанкі ў верасьні пісаў «Прессбол» са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 5».

Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску

Акрамя Грышчанкі вынікі Эўрапейскіх гульняў анулявалі харвацкага баксёра Даміра Планціча. Ён прайграў бой 22 чэрвеня і не патрапіў у мэдальны залік.

Паводле сайту Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, падчас Эўрапейскіх гульняў допінг-пробы ўзялі ў 1170 спартоўцаў, гэта больш за 25% удзельнікаў спаборніцтваў.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Абнаўляецца

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG