Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Барысаў-Арэна» імя Капскага. Дзяржава маўчыць, грамадзкасьць распачала ўласную кампанію


Футбольны агент зь Віцебска Валеры Ісаеў ініцыяваў флэшмоб, каб назваць стадыён «Барысаў-Арэна» у гонар Анатоля Капскага. Старшыня праўленьня ФК БАТЭ памёр летась на 53-м годзе ад цяжкай хваробы.

Анатоль Капскі памёр летась
Анатоль Капскі памёр летась


Каб паўдзельнічаць у флэшмобе, трэба сфатаграфавацца з надпісам #КапскіСтадыён, таксама ў кадры павінна прысутнічаць лічба 53 у любым выглядзе (пяць пальцаў на адной руцэ, тры на другой; 53 хвіліны на гадзіньніку; пяць чырвоных ружаў і тры белыя; намаляваная пальцам на запацелым шкле і г. д., наколькі хопіць фантазіі). Выявы трэба посьціць у сацсетках пад хэштэгам #КапскіСтадыён.

Валеры Ісаеў
Валеры Ісаеў


«Разам мы зможам гучна заявіць аб неабходнасьці ўшанаваньня Анатоля Анатолевіча», — канстатаваў Валеры Ісаеў.
Хоць у гадвіну сьмерці боса самай уганараванай футбольнай каманды краіны — 22 верасьня — шмат казалі пра неабходнасьць уганараваньня яго памяці, нічога зь месца так і ня зрушылася.

Як адзначае спартовы рэсурс «Трыбуна», самы відавочны варыянт — назваць імем Капскага «Барысаў-Арэну» — падтрымкі не займеў.

Экс-губэрнатар Менскай вобласьці Барыс Батура прызнаўся, што Барысаўскі выканкам зацікаўленасьці не праяўляў. У БАТЭ кажуць, што з боку клюбу агучваць такую ініцыятыву не зусім карэктна. Старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімір Базанаў лічыць, што такая важная тэма не павінна быць «разьменнай манэтай нейкіх піяр-акцый».

На "Барысаў-Арэне" праходзяць і хатнія матчы БАТЭ, і гульні з удзелам зборнай Беларусі
На "Барысаў-Арэне" праходзяць і хатнія матчы БАТЭ, і гульні з удзелам зборнай Беларусі


На фоне агульнай абыякавасьці Валеры Ісаеў даў старт прыватнай ініцыятыве.

«Веру, што, калі флэшмоб атрымае дастатковую падтрымку, гэтыя галасы можна будзе далучыць да нейкай пэтыцыі, — патлумачыў ён. — Пакуль жа трэба зразумець, ці ёсць у гэтым рэальны сэнс. Я ведаю людзей, гатовых заняцца гэтай гісторыяй, але яны пакуль не разумеюць, ці трэба гэта камусьці наогул».

Тым часам «Барысаў-Арэну» рыхтуюць да няпрофільнай імпрэзы: у наступныя выходныя там адбудуцца абласныя «Дажынкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG