Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскае «Дынама» мае шанец дэклясаваць БАТЭ за два туры да завяршэньня чэмпіянату   


Футбалісты зь Берасьця

Пачынаючы ад 2006 году, барысаўская каманда БАТЭ нязьменна станавілася чэмпіёнам Беларусі.

10 лістапада 13-гадовая бесперапынная гегемонія барысаўцаў можа завершыцца: на золата першынства ўсур’ёз замахнулася «Дынама» зь Берасьця.

Дынамаўцы апярэджваюць БАТЭ на 7 пунктаў і ў выпадку перамогі ў гасьцявым матчы над «Іслаччу» зь Менскай вобласьці дачасна здабудуць першы чэмпіёнскі тытул у сваёй гісторыі. Пачатак гульні а 15.30, яе будзе трансьляваць тэлеканал «Беларусь 5».

Калі ж здарыцца нічыя ці параза, пытаньне пра чэмпіёнства давядзецца адкласьці да апошняга.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG