Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паралімпіец Аляксей Талай паставіў новы сусьветны рэкорд у плаваньні  


Беларускі паралімпіец Аляксей Талай
Беларускі паралімпіец Аляксей Талай

Аляксей Талай паставіў сусьветны рэкорд на дэбютным для сябе чэмпіянаце сьвету ў плаваньні сярод паралімпійцаў у Лёндане. Беларусу не было ў роўных у заплыве на дыстанцыі 50 мэтраў брасам.

«Цяжка ў гэта паверыць, але ўжо факт, — ня ўтойвае эмоцый Аляксей. — У спорце маюць месца непрадказальныя сытуацыі, збоі і нечаканыя весткі — зрэшты, як і ў любой іншай сыстэме. Я і сам з гэтым ужо сутыкаўся. На шчасьце, у сыстэме Міжнароднага паралімпійскага камітэту ёсьць інфармацыя пра гэта. Так што можна парадавацца: я ўладальнік новага сусьветнага рэкорду».

Аляксей Талай
Аляксей Талай

Аляксею Талаю 36 гадоў, ён родам з Воршы. Мужчына ня мае рук і ног — яшчэ падлеткам падарваўся на міне часоў вайны. Трагедыя не перашкодзіла яму займацца прадпрымальніцтвам, ён пасьпяховы матывацыйны сьпікер, са сваімі выступамі наведаў многія краіны Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Азіі.

Сем’янін і бацька чацьвярых дзяцей, заснавальнік Фонду дапамогі дзецям. Майстар спорту, шматразовы рэкардсмэн сьвету і Эўропы, чалец нацыянальнай паралімпійскай зборнай Беларусі ў плаваньні. Факеланосец і зорны амбасадар II Эўрапейскіх гульняў у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG