Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяя спроба. Міхаіл Захараў зноў прызначаны трэнэрам хакейнай зборнай Беларусі


Міхаіл Захараў, архіўнае фота
Міхаіл Захараў, архіўнае фота

Галоўны трэнэр менскага хакейнага клюбу «Юнацтва» Міхаіл Захараў прызначаны галоўным трэнэрам хакейнай зборнай Беларусі, піша БелТА. Кантракт зь ім заключылі на два гады.

Рашэньне прыняў выканкам Фэдэрацыі хакею. Ранейшы галоўны трэнэр Андрэй Сідарэнка хацеў застацца на пасадзе, але зь ім не працягнулі кантракт пасьля таго, як зборная заняла другое месца ў першым (не найвышэйшым) дывізіёне чэмпіянату сьвету ў хакеі.

57-гадовы Захараў ужо двойчы кіраваў зборнай Беларусі: у 2003–05 і 2009–10 гадах. У 2005 годзе ён пазбавіўся пасады пасьля паразы ў кваліфікацыі да Алімпійскіх гульяў. У 2010-м нацыянальная зборная пад кіраўніцтвам Захарава заняла 9 месца ў алімпійскім турніры ў Ванкувэры.

Разам з клюбам «Юнацтва» (Менск) заваяваў восем тытулаў чэмпіёна Беларусі.

Таксама вядомы як шматгадовы хакейны настаўнік Аляксандра Лукашэнкі і ягоны партнэр у прэзыдэнцкай камандзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG