Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку падарылі ягоную статую. ФОТА і ВІДЭА


Аляксандар Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў на сустрэчы ў Заслаўі, 31 ліпеня

Аляксандар Лукашэнка 31 ліпеня прыняў у сваёй рэзыдэнцыі ў Заслаўі кіраўніка Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева. Яны абмяняліся падарункамі і пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. Афіцыйныя перамовы маюць прайсьці 1 жніўня.

Мірзіёеў атрымаў ад Аляксандра і Мікалая Лукашэнак:

  • пано «Беларус» неназванага мастака;
  • беларускую вышыванку;
  • невялічкую статуэтку зубра.
Шаўкаі Мірзіёеў і Мікалай Лукашэнка
Шаўкаі Мірзіёеў і Мікалай Лукашэнка

Сам Мірзіёеў падарыў «хакеіста» — мэтровую скульптуру з мэталу, у якой пазнаецца Аляксандар Лукашэнка. На сьпіне «хакеіста» падпісана: «A. Lukashenko» і пастаўлены нумар «01» (пад такім нумарам гуляюць у хакей і Аляксандар, і Мікалай Лукашэнкі, у тым ліку адначасова).

Сустрэча працягнулася ў альтанцы, якую Мірзіёеў падарыў Лукашэнку летась падчас візыту апошняга ва Ўзбэкістан. Да сустрэчы Мірзіёеў усклаў кветкі да манумэнту на менскай плошчы Перамогі.

На відэа прэс-службы Лукашэнкі не паказалі статую буйным плянам (але паказалі сяброўскія абдымкі Лукашэнкі і Мірзіёева), але разглядзець яе зблізу можна на кадры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ.

Таксама на відэа заўважна, што ў статуі ў жываце адчыняецца дзьверка, на ўнутраным баку якой налепленае фота таго, як Аляксандар Лукашэнка ўзнагароджвае Мікалая хакейным кубкам як найлепшага бамбардзіра турніру «Залатая шайба-2019» (тады бацька ўзнагародзіў сына хакейным кубкам прынамсі ў трэці раз).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG