Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падараваў Пуціну лісяня Лесіка, пано з дубу і шакалядкі. ФОТА


Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Заслаўе, 30 чэрвяна 2019

На тэрыторыі дзяржаўнай рэзыдэнцыі «Заслаўе» прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і яго расейскага калегі Ўладзіміра Пуціна, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

«Сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў праходзіць у нефармальнай абстаноўцы. Месцам яе правядзеньня выбраная альтанка на тэрыторыі рэзыдэнцыі, якую падараваў прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў», — адзначаецца ў рэлізе.

Лукашэнка падараваў Пуціну сувэніры II Эўрапейскіх гульняў — пано з моранага дубу з замацаванымі на ім мэдальёнамі, якія сымбалізуюць 15 відаў спорту, прадстаўленых на форуме, эксклюзіўны набор шакаляду і талісман гульняў — лісяня Лесіка. Яшчэ адзін падарунак — фігурка, якая паказвае двух дзюдаістаў.

Крыху пазьней да сустрэчы лідэраў Беларусі і Расеі далучыўся прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візытам.

Пуцін прыбыў у Менск на закрыцьцё II Эўрапейскіх гульняў. Ён наведаў спаборніцтвы па боксе і спартовай гімнастыцы, а таксама сустрэўся з прэзыдэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG