Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава і Б’ёрндален будуць трэнаваць кітайскіх біятляністаў. Чаму не беларускіх?  


Дар'я Домрачава пасьля Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане

Алімпійская чэмпіёны ў біятлёне Дар’я Домрачава і яе муж, знакаміты нарвэскі спартовец Уле-Эйнар Б’ёрндален, падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітаю і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Гульняў 2022 году ў Пэкіне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Беларусі.

«Мы шчасьлівыя аб’явіць пра пачатак супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай Кітаю ў біятлоне, — цытуе Б’ёрндалена сайт НАК. — Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам разьвіцьця. Мы пачынаем трэнавальны працэс і будзем радыя з Дар’яй падзяліцца сваім шматгадовым досьведам у гэтым відзе спорту з кітайскімі калегамі».

Уле Эйнар Б'ёрндален
Уле Эйнар Б'ёрндален

Уле Эйнар Б’ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнэра зборнай Кітая, а Дар’я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду.

«Вядома, мы шчасьлівыя выкарыстаць гэты шанец і разьвіваць наш любімы від спорту ва ўсім сьвеце, асабліва ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць высокі патэнцыял для разьвіцьця», — адзначыла Дар’я Домрачава.

У Беларускай фэдэрацыі біятлёну не змаглі патлумачыць, чаму ўганараваныя спартоўцы не ўзяліся трэнаваць беларусаў. У прэсавай службе ня ў курсе, ці рабілася ім такая прапанова.

Днямі алімпійскі чэмпіён у фрыстайле Антон Кушнір заявіў, што прыняў прапанову стаць трэнэрам зборнай Казахстану ў сваім відзе спорту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG