Многія зь іх — курсанты ваенных вучэльняў.
Ўзламаныя кампутарныя сыстэмы, якімі карыстаецца выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан.
Праваахоўныя органы затрымалі ўдзельнікаў мітынгу, разагнанага ў пятніцу ноччу.
Былы палітвязень і былы кандыдат на прэзыдэнта заклікае беларусаў патрабаваць сапраўдных выбараў на акцыі пратэсту 12 верасьня.
Сябры ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад дэмакратычных партыяў і рухаў цьвердзяць, што сабраць подпісы для вылучэньня ў кандыдаты не было цяжка. Аднак усіх хвалююць наступныя этапы выбарчай кампаніі: рэгістрацыя і падлік галасоў пасьля выбараў.
Улады Турэччыны за апошні тыдзень затрымалі каля пяцідзесяці журналістаў, амаль трыста супрацоўнікаў СМІ былі пазбаўленыя прэс-картак, заявілі ў Камітэце абароны журналістаў.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка 30 ліпеня заявіў пра затрыманьне экс-кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава.
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Вадзім Салаўёў падрыхтаваў зварот на імя генэральнага пракурора РФ Юрыя Чайкі з прапановай вывучыць дзейнасьць БНФ і арганізацыі «Малады фронт» на прадмет экстрэмізму.
Спэцыяльная маніторынгавая місія (СММ) АБСЭ ў Данбасе заявіла, што баевікі «ДНР» у пятніцу заблякавалі аўтамабіль арганізацыі і запатрабавалі ў супрацоўнікаў пакінуць раён, паведамляе ВВС.
У Ерэване паліцыя разагнала мірныя акцыі пратэсту на вуліцы Харэнацы і ў квартале Сары-Тах, удзельнікі якіх выступілі ў падтрымку ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы.
Паміж Вашынгтонам і Анкарой існуюць рознагалосьсі ў сувязі з «датычнасьцю» розных дзеячаў да спробы нядаўняга перавароту.
Справу разгледзела судовая калегія па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях Вярхоўнага суду.
Разглядалі справу Цурпанава тры дні. Ён прасіў суд, каб той вынес прыватнае азначэньне кіраўніцтву Ленінскага аддзелу міліцыі, Дэпартамэнту аховы і пракуратуры, бо ў супрацоўнікаў гэтых установаў бракуе юрыдычных ведаў і кваліфікацыі.
Абодва бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў адкрыцьці агню.
Як растлумачыць супрацоўніцтва Крамля з ультраправымі радыкаламі Эўропы, у тым ліку нэанацысцкага кшталту?
Толькі дванаццаць з больш як паўтары сотні вылучэнцаў дэмакратычных партыяў уключаныя на Гомельшчыне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Сярод тых, хто зьбіраў подпісы за Тацяну Караткевіч, 64-гадовы таксіст Васіль Кайданюк, мадэльер Саша Варламаў, эколяг Натальля Парэчына, афіцыянт Эміль Ярмохін, студэнты Віталь Мацукевіч, Серафім Кірыенка і Валерыя Нікіценка, падпалкоўнік запасу Павал Чарняцоў — людзі самых розных узростаў і прафэсіяў.
Усяго ж у ЦВК акрэдытаваныя 193 міжнародныя назіральнікі, 142 зь іх прадстаўляюць місію СНД і 51 — БДІПЧ АБСЭ. Акрамя таго, у Цэнтравыбаркаме акрэдытавана 8 прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў у якасьці нацыянальных назіральнікаў.
«Якія музыкі? Зараз збор подпісаў ідзе, ніякай агітацыі. Ніякіх музыкаў не павінна там быць. А вы кажаце пра тое, што там ужо вялася актыўная перадвыбарная агітацыя».
Як паведамілі агенцтву Reuters крыніцы, блізкія да расьсьледаваньня, была ўзламаная кампутэрная сыстэма Камітэту па выбарах у Кангрэс Дэмакратычнай партыі, які займаецца зборам сродкаў для кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў.
Тыя людзі, якія захапляюцца віртуальнымі гульнямі і зьвяртаюць на іх больш увагі, чым на выбарчую кампанію, яшчэ нясьпелыя і хочуць сысьці ў «віртуальную нерэальнасьць».
У Беларусі сфармавалі амаль 6000 участковых выбаркамаў для правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. Агулам ва ўсе УВК увайшлі 65 857. Толькі 53 зь іх — прадстаўнікі апазыцыйных партый.
Расейская кампанія «Атамбудэкспарт» — генэральны падрадчык будоўлі «Беларускай АЭС» у Астраўцы — ня бачыць нічога сур’ёзнага ў інцыдэнце з падзеньнем корпуса рэактара падчас выпрабавальнага мантажу, але не дае пераканацца ў гэтым журналістам.
Гілары Клінтан выступіла 28 ліпеня ўвечары з заключнай прамовай на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі, фармальна прыняўшы партыйную намінацыю ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў.
«Рэпарцёры бязь межаў» заклікаюць беларускія ўлады забясьпечыць празрыстасьць у судовых працэдурах па справе Эдуарда Пальчыса, беларускага блогера і рэдактара сайту 1863x.com, які знаходзіцца пад арыштам.
Заяву супраць уключэньня Крыму ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі РФ, унесеную ў Раду бясьпекі ААН Украінай, не ўдалося ўзгадніць.
У Вашынгтоне дапускаюць, што Масква можа паспрабаваць аказваць ціск на палітычныя працэсы ў ЗША, як гэта адбываецца ў выпадку зь іншымі краінамі.
Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі з 25-гадовым стажам, краязнаўца, «бээнэфаўка», у выбарчую кампанію застрахавала сваё жыцьцё, вясковую хату і карову. У яе ініцыятыўную групу ўвайшла нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Пра гэта украінскі міністар замежных спраў Аляксей Макееў заявіў у эфіры тэлеканалу «112 Украіна».
Дэпутаты турэцкага парлямэнту аднагалосна ўхвалілі склад камісіі, якая зоймецца расьследаваньнем спробы дзяржаўнага перавароту.
Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі перадалі зварот у МУС. Удзельнікі пікету патрабуюць, каб міліцыя спыняла спробы фальсыфікацыяў, ня ціснула на апазыцыю і не займалася самаўпраўствам, а абараняла закон.
Былы прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмэт Давутаглу аддаў загад зьбіваць усялякі самалёт, які ўвойдзе ў турэцкую паветраную прастору з боку Сырыі, у выніку чаго ў лістападзе летась быў зьбіты расейскі бамбавік Су-24.
Тэрмін, да якога Багінская абавязаная вызваліць арыштаванае раней лецішча ад асабістых рэчаў, завяршаецца 29 ліпеня. Ліст такога зьместу — «Аб вызваленьні памяшканьня» — Ніна Багінская атрымала з аддзелу прымусовага выкананьня Смалявіцкага раёну.
Яна падкрэсьліла, што Нямеччына працягне прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто ратуецца ўцёкамі з зонаў узброеных канфліктаў.
Сёньня раніцай папа Францішак, які 27 ліпеня прыбыў у Польшчу з чатырохдзённым візытам, узяў удзел ва ўрачыстай імшы ў кляштары ў Чэнстахове, які славіцца цудадзейным абразам Божай Маці.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад 28 ліпеня падпісаў указ аб амністыі для паўстанцаў, якія складуць зброю і здадуцца ўладам на працягу трох месяцаў.
Пра гэта сьведчаць вынікі фармаваньня ўчастковых камісіяў, якое завяршылася 27 ліпеня.
Франсуа Алянд заявіў, што гвардыя павінна будзе аказваць дапамогу сілам правапарадку ў барацьбе з тэрарыстычнай пагрозай.
Анэксаваны Расеяй Крым загадам Уладзіміра Пуціна ўключаны ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі.
Візыт экспэртаў праходзіць у рамках падрыхтоўкі плянаванай місіі МАГАТЭ, якая ацэніць выбар будаўнічай пляцоўкі для ўзьвядзеньня атамных абʼектаў.
Міністар навакольнага асяродзьдзя Літвы Кястуціс Трэчокас заявіў, што будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС у Астраўцы спачатку павінны наведаць экспэрты Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ), а не літоўскія палітыкі.
Гарадам і мястэчкам на папулярнай мапе Google Maps вернутыя іх гістарычныя назвы.
Усяго было абвешчана пра закрыцьцё 130 мясцовых выданьняў і каналаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў кандыдата ў прэзыдэнты краіны ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан чалавекам, прыдатным на ролю кіраўніка дзяржавы больш, чым хто-небудзь яшчэ ў гісторыі, у тым ліку чым ён сам і яе муж Біл Клінтан.
Папа рымскі Францішак лічыць, што апошняя хваля джыхадысцкіх нападаў у Эўропе пацьвярджае, што сьвет знаходзіцца ў стане вайны.
Каля дзьвюх тысяч чалавек накіроўваюцца да захопленага ўзброенай групай будынка паліцыі ў Ерэване.
Былы міністар замежных спраў Францыі Мішэль Барнье будзе прадстаўляць Эўразьвяз на перамовах па выхадзе Брытаніі з ЭЗ.
Сваю ўрачыстую акцыю актывісты з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі БНФ ды Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі правялі надвячоркам на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Увечары гэтая вуліца асабліва шматлюдная. Інцыдэнтаў зь міліцыяй, пакуль стаялі ў пікеце, не было.
Вікторыя Кляфлін Вудхал балятавалася ў прэзыдэнты ЗША задоўга да таго, як амэрыканкі афіцыйна атрымалі права голасу.
Загрузіць яшчэ