Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель не зьбіраецца мяняць міграцыйную палітыку з-за нападаў на мірных жыхароў


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што міграцыйная палітыка краіны ня зьменіцца з-за нядаўніх нападаў на мірных жыхароў.

Яна падкрэсьліла, што Нямеччына працягне прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто ратуецца ўцёкамі з зонаў узброеных канфліктаў.

Мэркель таксама заявіла, што тыя ўцекачы, якія зьдзяйсьняюць напады, фактычна зьдзекуюцца над людзьмі, якія ім дапамагаюць, а таксама над тымі мігрантамі, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне.

На працягу апошніх дзён Нямеччыне адбылося некалькі нападаў з удзелам уцекачоў, што прывяло да гібелі 13 чалавек, у тым ліку траіх нападнікаў, дзясяткі атрымалі раненьні.

Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер папярэдзіў жыхароў краіны, што напады, якія ажыцьцяўляюцца невялікімі групамі радыкалаў або джыхадзістамі-адзіночкамі, будуць працягвацца, і немцы павінны быць да гэтага гатовыя.

Мэркель адзначыла, што напады былі «шакуючымі і гнятлівымі», але гэта не прыкмета таго, што ўлады страцілі кантроль за сытуацыяй.

Урад Мэркель падпаў пад агонь крытыкі за «палітыку адчыненых дзьвярэй» пасьля таго, як адкрыў межы Нямеччыны і ў 2015 годзе прыняў каля мільёна мігрантаў — у асноўным з Сырыі, Аўганістану і Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG