Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ў тэлезвароце 20 ліпеня абвясьціў надзвычайнае становішча ў краіне на тры месяцы.
У армянскай сталіцы адбываюцца сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі дэманстрантаў, якія сымпатызуюць узброенай апазыцыйнай групе, што ўжо некалькі дзён трымае закладнікаў у адным з паліцэйскіх пастарункаў.
Акрамя таго, Брытанія хоча захаваць «найцясьнейшыя эканамічныя сувязі» з Эўразьвязам, заявіла прэм’ер-міністар краіны Тэрэза Мэй.
«Кажа прэзыдэнт: „Распранайся — ідзі працаваць! Трэба ўладу падтрымаць. Мала грошай дзяржаве даеш, таму так дрэнна ты жывеш! Дрэнна працуеш — вінават: уся прадукцыя ідзе на склад». Мае ўказы вышэй за Закон! Не падпарадкуесься — пойдзеш вон!»
«Хачу быць у парлямэнце гэткім шчупаком, які не дае магчымасьці драмаць уладным карасям. У Палаце патрэбныя новыя ідэі, новыя настроі, новыя падыходы»
Па Магілёўскай вобласьці прызначаны палкоўнік юстыцыі Андрэй Ліс, па Гомельскай — палкоўнік юстыцыі Сяргей Паско.
Сам Пётар Салаўёў адмаўляе абвінавачваньні Паўлоўскага.
У Турэччыне папярэдзілі, што дружалюбныя адносіны з ЗША будуць перагледжаныя, калі Вашынгтон ня выдасьць прапаведніка.
Дэлегаты зьезду Рэспубліканскай партыі ў Кліўлендзе сёньня заслухаюць выступы найбольш уплывовых асобаў партыі, якія паспрабуюць пераканаць выбаршчыкаў, што Дональд Трамп зьяўляецца лепшым выбарам для краіны, чым кандыдат дэмакратаў Гілары Клінтан.
Улады Турэччыны забаранілі ўсім навукоўцам выяжджаць за мяжу. Такія захады ўрад краіны ўжыў у рамках абмежаваньняў з-за нядаўняй няўдалай спробы вайсковага перавароту.
Пісьменьнік, публіцыст Анатоль Стрэляны мяркуе, што расьсьледаваньне гібелі Паўла Шарамета пакажа, «як далёка зайшлі дэмакратычныя перамены ва Ўкраіне і наколькі сур’ёзна настроеныя заходнія ўрады».
Сёньня а 13-й гадзіне старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і грамадзкая актывістка Вольга Кавалькова сабраліся ля будынку Белтэлерадыёкампаніі, каб узгадаць трагічна загінулага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета і правесьці перадвыбарчы пікет.
У сацыяльнай сетцы Твітэр апублікаваныя відэаматэрыялы з камэры сачэньня, дзе зафіксаваны момант выбуху аўтамабіля, якім кіраваў журналіст Павал Шарамет.
Лідар АГП Анатоль Лябедзька правёў сёньня пікет каля будынка Белтэлерадыёкампаніі ў Менску ў памяць пра забітага ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч лічыць забойства ў Кіеве Паўла Шарамета ўдарам па Беларусі.
Забойства Паўла Шарамета ня будзе мець такіх істотных палітычных наступстваў, якія ў свой час мела забойства Георгія Гангадзе.
Лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка перакананая, што правядзеньне аб’ектыўнага расьсьледаваньня забойства ёсьць іспытам як для ўладаў, гэтак і для грамадзтва.
Так выказаўся пра выпадак з замазаным бел-чырвона-белым сьцягам Мікалай Казловіч, галоўны рэдактар Onliner.by. Журналіст, які прыняў такое рашэньне, не ўзгадніў гэта з рэдакцыяй.
У Ерэване трое ці чацьвёра паліцыянтаў атрымалі траўмы ў сутычках з радыкальна настроенымі актывістамі.
Вядомы журналіст, ураджэнец Беларусі Павал Шарамет апошнім часам не публікаваў вялікіх журналісцкіх расьсьледаваньняў, а ў асноўным рыхтаваў інтэрвію зь вядомымі асобамі, пісаў аўтарскую калёнку і блогі, вёў перадачу на радыё.
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі перадала ў рэдакцыю Свабоды заяву ў сувязі з трагічнай гібельлю ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета.
Колішні намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Віталь Касько мяркуе, што забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета стала вынікам адсутнасьці рэальных крокаў праваахоўных органаў па прыцягненьні да адказнасьці асобаў, якія перашкаджаюць журналісцкай дзейнасьці.
Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны ініцыюе стварэньне адмысловай урадавай працоўнай групы для шматбаковага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Дональд Трамп зацверджаны кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі ў прэзыдэнты ЗША.
Ня менш за 45 тысяч чалавек былі затрыманыя, звольненыя або адхіленыя ад працы турэцкімі ўладамі пасьля няўдалай спробы ваеннага перавароту. Пра гэта паведамляе BBC.
«З сумленьнем можна дамовіцца, зь Youtube — ніколі» — пад такім слоганам вядзе свой блог берасьцеец Сяргей Пятрухін. Здымае сюжэты пра карупцыю, якія набіраюць тысячы праглядаў.
22 гады таму, 20 ліпеня 1994 году, адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Пасьля судовага паседжаньня ў Менску 19 ліпеня журналісты доўга чакалі пакуль з залі суду выведуць Юрыя Чыжа, але так і не дачакаліся. Увечары на адным з падваконьняў фатографы заўважылі два сьляды ад розных чаравікаў, якія паказваюць, што нехта мог выходзіць з залі суду праз вакно, прамінуўшы журналістаў.
Перамовы ўладаў з захопнікамі працягваюцца.
У Турэччыне сёньня адкліканы ліцэнзіі 24-х тэле- і радыёстанцый, нібыта зьвязаных з турэцкім рэлігійным і грамадзкім дзеячам Фэтхулахам Гюлэнам, якога Анкара лічыць натхняльнікам спробы дзяржаўнага перавароту.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падтрымлівае прапанову, каб інфармацыя аб таварах і паслугах у Беларусі даводзілася на дзьвюх дзяржаўных мовах.
У амэрыканскім Кліўлэндзе, непадалёк ад месца, дзе праходзіць нацыянальны зьезд Рэспубліканскай партыі, у аўторак былі чуваць стрэлы, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Кіраўнік ведамства ААН па правах чалавека Зэйд Раад Аль-Хусэйн заклікаў турэцкія ўлады прытрымлівацца вяршэнства закону ў сваім адказе на няўдалы ваенны пераварот і выказаў заклапочанасьць у сувязі з прапановамі Турэччыны скасаваць мараторый на сьмяротнае пакараньне.
19 ліпеня маладафронтаўцы наведалі месца на менскім рынку «Экспабел», дзе на іх напалі ў суботу.
Канструктывізм, кампраміс, канвэргенцыя, кансэнсус, кансалідацыя.
Падстава для арышту — ён знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу па запыце Туркмэністану з 2000 году.
Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Times. Караблі не выходзяць на сувязь. Выказваецца меркаваньне, што яны могуць знаходзіцца ў руках прыхільнікаў путчу і накіроўвацца ў порты Грэцыі.
На зьезьдзе Рэспубліканскай партыі ЗША Мэланія Трамп заявіла, што яе муж, магчымы кандыдат у прэзыдэнты ЗША, Дональд Трамп, будзе «прэзыдэнтам ўсіх людзей», калі яго абяруць, і будзе служыць усім амэрыканцам, незалежна ад расы, рэлігіі або даходу.
Прэм’ер Турэччыны заявіў, што ўрад накіраваў афіцыйны запыт Злучаным Штатам на экстрадыцыю прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі спробы перавароту.
Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў у Менску атрымаў ордэн з рук Лукашэнкі і выступіў прад журналістамі.
Часьцей за ўсё дзеля лепшых умоў жыцьця
Беларусь і Расея з развалам СССР страцілі сыстэму, роўнай якой не было ў сьвеце. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў 19 ліпеня на сустрэчы са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расеі ў Дзяржаўнай думе, лідэрам КПРФ Генадзем Зюганавым.
Дэлегаты Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі ў Кліўлэндзе 18 ліпеня прынялі партыйную праграму, якая выказваецца за ўзмацненьне жорсткасьці санкцый у дачыненьні да Расеі да таго часу, пакуль ня будуць адноўленыя сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласьць Украіны.
Драматычна пачаўся Нацыянальны зьезд Рэспубліканскай партыі ў Кліўлэндзе, штат Агаё, 18 ліпеня.
Адміралы і генэралы Міністэрства абароны, высокапастаўленыя паліцыянты, судзьдзі, кіраўнікі правінцый і іншыя дзяржаўныя службоўцы — колькасьць арыштаваных і звольненых турэцкіх вайскоўцаў і дзяржаўных службоўцаў пасьля няўдалага перавароту ідзе на тысячы.
Трэці дзень застаецца захопленым пастарунак у Ерэване. Ноч з панядзелка на аўторак прайшла бяз штурму. Таксама працягваецца мітынг актывістаў, якія патрабуюць, каб паліцыя не ўжывала сілу ў дачыненьні да нападнікаў.
У Турэччыне затрымалі двух турэцкіх пілётаў, якія зьбілі ў лістападзе 2015 году расейскі бамбавік Су-24. Адзін зь іх быў удзельнікам ваеннага перавароту.
У горадзе Кліўлэнд (штат Агаё) пачаўся нацыянальны зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША, на якім Доналд Трамп мае быць абвешчаны кандыдатам у прэзыдэнты
Улады працягваюць перамовы з узброенымі апазыцыянэрамі, якія ўтрымліваюць у захопленым будынку чатырох паліцыянтаў.
1057 подпісаў паставілі гарадзенцы пад лістом да міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова з патрабаваньнем абараніць у іхнім горадзе польскамоўнае навучаньне ў школах і садках. Подпісы паставілі ня толькі палякі, але і людзі іншых нацыянальнасьцяў.
Загрузіць яшчэ